Дзяржаўны літаратурна-мэмарыяльны музэй Якуба Коласа
Выгляд
(Перанакіравана з «Дзяржаўны літаратурна-мэмарыяльны музэй імя Якуба Коласа»)
| Дзяржаўны літаратурна-мэмарыяльны музэй Якуба Коласа | |
| Філіі | «Мікалаеўшчына» (в. Мікалаеўшчына, Стаўпецкі раён) |
|---|---|
| Месцазнаходжаньне | Менск, Беларусь |
| Адрас | вул. Акадэмічная, 5 |
| Тэматыка калекцыі | жыцьцё, творчасьць і грамадзкая дзейнасьць Якуба Коласа |
| Велічыня калекцыі | 10 экспазыцыйных заляў |
| Плошча экспазыцыі | 319 м² |
| Створаны | 4 сьнежня 1959 г. |
| Адкрыты | 1959 |
| Дырэктар | Зінаіда Камароўская |
| Геаграфічныя каардынаты | 53°55′10,34″ пн. ш. 27°36′00,85″ з. д.HGЯO |
| Дзяржаўны літаратурна-мэмарыяльны музэй Якуба Коласа на мапе Беларусі ± Дзяржаўны літаратурна-мэмарыяльны музэй Якуба Коласа | |
| www.yakubkolas.by | |
Дзяржаўны літаратурна-мэмарыяльны музэй Якуба Коласа — літаратурны і мэмарыяльны музэй, прысьвечаны жыцьцю, творчасьці і грамадзкай дзейнасьці Якуба Коласа. Музэй быў створаны паводле пастановы ЦК КПБ і Савету Міністраў БССР ад 16 жніўня 1956 году і быў афіцыйна адчынены 4 сьнежня 1959 году ў доме, у якім ён правёў апошнія гады свайго жыцьця.
Маючы ў экспазыцыі 10 заляў, у дзьвюх зь якіх захаваныя прыжыцьцёвыя інтэр’еры працоўнага кабінэту і спальні, плошча экспазыцыі дасягае 319 кв. м.[1], а экспазыцыйная плошча ляндшафтнай зоны сядзібы — 0,44 га[2].
Ад 1987 году пасаду дырэктара музэю займае Зінаіда Камароўская.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]| Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь, шыфр 713Д000006 |
