Перайсьці да зьместу

Музэй Міністэрства ўнутраных справаў Рэспублікі Беларусь

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Музэй Міністэрства ўнутраных справаў Рэспублікі Беларусь
Месцазнаходжаньне МенскБеларусь
Адрас вул. Гарадзкі Вал, 7
Тэматыка калекцыі гістарычная
Створаны 24 кастрычніка 1986 г.
Дырэктар Віялета Салодкая
mvd.gov.by/ru/main.aspx?…
Экспазыцыя музэю

Музэ́й Міністэ́рства ўну́траных спра́ваў Рэспу́блікі Белару́сь — музэй у Менску па адрасе вул. Гарадзкі Вал, 7. Адчынены ў 1986 року; экспазыцыя прысьвечаная гісторыі праваахоўных органаў на тэрыторыі сучаснай Беларусі ад часоў Вялікага Княства Літоўскага да нашага часу.

Музэй МУС быў створаны 24 кастрычніка 1986 паводле распараджэньня Савету Міністраў БССР. Першым дырэктарам стаў Міхаіл Жукоўскі.

1 верасьня 2005 року адбылося адкрыцьцё новай экспазыцыі пасьля рэстаўрацыі.

Прадстаўленая гісторыя праваахоўных структураў часоў Вялікага Княства Літоўскага, Рэчы Паспалітай, Расейскай імпэрыі, дзейнасьці міліцыі ў БССР, у пэрыяд Другой сусьветнай вайны, пры ліквідацыі наступстваў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС, на сучасным этапе.

Уваход у музэй вольны.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]