Перайсьці да зьместу

Дзяржаўны музэй гісторыі тэатральнай і музычнай культуры Рэспублікі Беларусь

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Дзяржаўны музэй гісторыі тэатральнай і музычнай культуры Рэспублікі Беларусь
Філіі
Месцазнаходжаньне МенскБеларусь
Адрас г. Менск, зав. Музычны, 5
Велічыня калекцыі 10 056
Створаны 23 сакавіка 1990 г.
Дырэктар Зінаіда Кучар
Геаграфічныя каардынаты 53°54′18.7″ пн. ш. 27°33′33.96″ у. д. / 53.905194° пн. ш. 27.5594333° у. д. / 53.905194; 27.5594333Каардынаты: 53°54′18.7″ пн. ш. 27°33′33.96″ у. д. / 53.905194° пн. ш. 27.5594333° у. д. / 53.905194; 27.5594333
Дзяржаўны музэй гісторыі тэатральнай і музычнай культуры Рэспублікі Беларусь на мапе Беларусі ±
Дзяржаўны музэй гісторыі тэатральнай і музычнай культуры Рэспублікі Беларусь
Дзяржаўны музэй гісторыі тэатральнай і музычнай культуры Рэспублікі Беларусь
Дзяржаўны музэй гісторыі тэатральнай і музычнай культуры Рэспублікі Беларусь
Дзяржаўны музэй гісторыі тэатральнай і музычнай культуры Рэспублікі Беларусь
Дзяржаўны музэй гісторыі тэатральнай і музычнай культуры Рэспублікі Беларусь
Дзяржаўны музэй гісторыі тэатральнай і музычнай культуры Рэспублікі Беларусь
by.theatre-museum.by

Дзяржаўны музэй гісторыі тэатральнай і музычнай культуры Рэспублікі Беларусь. Заснаваны 23 сакавіка 1990 году[1].

Спачатку музэй месьціўся ў будынку па вуліцы Старавіленская, 14 (сёньня там знаходзіцца адна зь дзьвюх філіяў музэю — «Гасьцёўня Ўладзіслава Галубка»). У 2001 годзе музэй пераехаў у спэцыяльна адрэстаўраваны для яго будынак у Музычным завулку[1].

Музэй месьціцца ў гістарычным будынку, так званым «Доме масонаў». Рэстаўрацыя будынку працягвалася амаль дзесяць гадоў, у гэты час зьбіралі й экспанаты для будучага музэю[2].

Акрамя прагляду экспазыцыі ў музэі можна пабачыць лялечны спэктакль у батлейцы, таксама ладзяцца музычныя вечарыны.

Музэй мае 2 філіі: «Музэй гісторыі беларускага кіно» (вул. Сьвярдлова, 4) і «Гасьцёўня Ўладзіслава Галубка» (вул. Старавіленская, 14).

Асноўны фонд музэю на канец 2010 году складаў больш за 25 000 адзінак захоўваньня, навукова-дапаможны — больш за 2500 адзінак. Агульная плошча экспазыцыі складае 362 м². Музэй мае 10 экспазыцыйных і адну выставачную залю[1].

Усе экспанаты падзяляюцца на калекцыі[1]:

  • музычныя інструмэнты
  • нотныя рукапісы
  • дакумэнтальныя матэрыялы
  • фатаздымкі й фотарэпрадукцыі
  • афішы й праграмы
  • выяўленчыя матэрыялы
  • фоназапісы
  • відэазапісы
  • рэдкія друкаваныя выданьні
  • мэмарыяльныя рэчы
  • Музей гісторыі тэатральнай і музычнай культуры Беларусі / / Энцыклапедыя гісторыі Беларусь — Мн., 1999. — Т.5. — С. 234.
  • Міхаленя А., Лабовіч А. Будзе новы музей / / Беларусь. — 1994. — № 5. — С. 53-54.
  • Міхаленя А., Лабовіч А. «Дом масонаў» у Музычным завулку / / Беларуская мінуўшчына. — 1996. — № 1. — С. 29-32.
  • Міхаленя А., Лабовіч А. Талакой лягчэй працаваць / / Голас Радзімы. — 1996. — 15 лют.
  • Філіповіч А. Музей без даху над галавой, альбо Незапатрабаваная спадчына / / Культура. — 1998. — 19-25 верас. (№ 36).

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь, шыфр  712Г000142