Гасьцёўня Ўладзіслава Галубка
| Гасьцёўня Ўладзіслава Галубка | |
| Гасцёўня Ўладзіслава Галубка | |
Старавіленская, д. 14 | |
| Філія | Дзяржаўнага музэю гісторыі тэатральнай і музычнай культуры Рэспублікі Беларусь |
|---|---|
| Месцазнаходжаньне | Менск, Беларусь |
| Адрас | Старавіленская, д. 14 |
| Геаграфічныя каардынаты | 53°54′32,46″ пн. ш. 27°33′21,24″ у. д.HGЯO |
| Гасьцёўня Ўладзіслава Галубка на мапе Беларусі ± Гасьцёўня Ўладзіслава Галубка | |
| by.theatre-museum.by | |
Гасьцё́ўня Ўладзісла́ва Галубка́ — музэй, прысьвечаны жыцьцю і творчасьці кіраўніка БДТ-3, рэжысэра, актора, Народнага артыста БССР Уладзіслава Галубка. Знаходзіцца ў Траецкім прадмесьці ў будынку №14 па вул. Старавіленскай. Зьяўляецца філіяй Дзяржаўнага музэю гісторыі тэатральнай і музычнай культуры Рэспублікі Беларусь.
Першапачаткова ў будынку №14 разьмяшчаўся музэй тэатральнай і музычнай культуры. На сёньняшні дзень тут знаходзіцца фандасховішча і працуе навукова-фондавы аддзел. Для наведвальнікаў працуе сталая экспазыцыя «Жыцьцёвы і творчы шлях першага Народнага артыста Беларусі Ўладзіслава Галубка», дзе прадстаўленыя дакумэнты і гістарычныя сьведчаньні пра жыцьцё і творчую дзейнасьць Галубка з фондавай калекцыі музэю. Маецца выставачная заля, дзе ладзяцца тэматычныя выставы, мерапрыемствы, музычныя вечарыны, батлейкавыя інтэрмэдыі[1].
Крыніцы і заўвагі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Філія «Гасьцёўня Ўладзіслава Галубка». Дзяржаўны музэй гісторыі тэатральнай і музычнай культуры Рэспублікі Беларусь. Праверана 20 лістапада 2012 г.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]| Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь, шыфр 711Е000001 |
- Гасьцёўня Ўладзіслава Галубка на бачыне Дзяржаўнага музэю гісторыі тэатральнай і музычнай культуры Рэспублікі Беларусь
- «Гасьцёўня Ўладзіслава Галубка» на Museum.by