Дом-музэй I зьезду РСДРП
Дом-музэй І зьезду РСДРП | |
Філія | Нацыянальны гістарычны музэй Рэспублікі Беларусь |
---|---|
Месцазнаходжаньне | Менск, Беларусь |
Плошча экспазыцыі | 101,2 |
Створаны | 1923 г. |
Дырэктар | Сяргей Бяспанскі |
Геаграфічныя каардынаты | 53°54′28.22″ пн. ш. 27°34′17.6″ у. д. / 53.9078389° пн. ш. 27.571556° у. д.Каардынаты: 53°54′28.22″ пн. ш. 27°34′17.6″ у. д. / 53.9078389° пн. ш. 27.571556° у. д. |
± Дом-музэй І зьезду РСДРП | |
domusmuseum.histmuseum.by |
Дом-музэ́й І зье́зду РСДРП — музэй у Менску, філія Нацыянальнага гістарычнага музэю Рэспублікі Беларусь. Экспазыцыя месьціцца ў доме, дзе ў 1898 годзе праходзіў 1-ы зьезд Расейскай сацыял-дэмакратычнай работніцкай партыі.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Дом-музэй І зьезду РСДРП адкрыты 14 сакавіка 1923 годзе ў дзень 25-годзьдзя зьезду. Музэй зрабіўся важкім элемэнтам прапаганды камуністычных ідэяў марксізму-ленінізму ў СССР. Уся экспазыцыя займала ўсяго адзін пакой — той, у якім і праходзіла пасяджэньне. Складалася яна з мэмарыяльнай часткі й дапаўнялася тэмамі, прысьвечанымі барацьбе У. Леніна па стварэньню бальшавіцкай партыі новага тыпу, успамінамі ўдзельнікаў зьезду. Астатняя частка дому заставалася жылой аж да 1941 году[1].
У часы вайны 24 чэрвеня 1941 году будынак музэю падчас нямецкіх авіяналётаў на Менск быў разбураны. У 1948 годзе па захаваных дакумэнтах дом цалкам адноўлены. Знаходзіўся на былой Захар’еўскай вуліцы. У 1953 годзе ў сувязі з рэканструкцыяй Ленінскага праспэкту й плошчы Перамогі Дом-музэй быў перанесены бліжэй да берагу р. Сьвіслач, дзе ён знаходзіцца й цяпер[1].
Музэй зрабіўся візытнай карткай БССР, абавязковым аб’ектам для наведваньня ўрадавых дэлегацыяў, турыстычных групаў, школьнікаў і студэнтаў. За пасьляваенны час яго бясплатна наведала каля 8 мільёнаў чалавек. Сярод знакамітых наведвальнікаў былі лідэры міжнароднага камуністычнага руху: Фідэль Кастра, Ха Шы Мін, Леанід Брэжнеў і іншыя[1].
На 1984 год музэй складаўся з 7 пакояў, два зь якіх — мэмарыяльныя. 5 пакояў былі адведзеныя пад тэматычную экспазыцыю[1].
Пасьля развалу СССР і ліквідацыі КПСС ў 1991 годзе музэй быў закрыты. 10 лютага 1992 году будынак перадалі Міністэрству культуры й ён стаў філіяй Нацыянальнага музэю гісторыі й культуры Беларусі. У 1995 годзе ў ім адкрылася новая экспазыцыя, якая прапагандавала І зьезд РСДРП ужо як зьезд ня будучых камуністаў, а сацыял-дэмакратаў заходнеэўрапейскай арыентацыі й сацыялістычную ідэю ў цэлым сьвеце[1].
У 2007 годзе пасьля капітальнага рамонту будынка была зацьверджаная новая тэматычная структура экспазыцыі з наступных блёкаў: «Горад», «Гараджане», «Зьезд», «Музэй». Савецкі пэрыяд вырашылі адлюстроўваць празь зьменныя выставы ў другой палове музэю праз доўгатэрміновы выставачны праект «Сымбалі эпохі»[1].
Крыніцы й заўвагі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Минск : энцикл. справ. ― Мн.,1983. (БА187420)
- Республика Беларусь : энциклопедия. Т. 3. — Мн., 2006.
- Дом-музей I з’езда РСДРП / / Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. -Мн., 1996. — Т. 3. — С. 269.
- Миронова Ж. Н. Дом-музей I съезда РСДРП. — Мн.: Беларусь, 1983. — [47] с.
- Волчков В. Приходите, смотрите, выводы делайте сами / / Вечерний Минск. — 1998. — 13 марта.
- Дзяргач І. Абязлюдзела ў доме над Свіслаччу / / Народная газета. — 1992. — 19 лют.
- Кравченко А. Увидеть прошлое и подумать о будущем / / 7 дней. — 1996. — 13 июля.
- Кривец О. Мирно тикают часы… / / 7 дней. — 1999. — 22 мая.
- Музей застаецца дзяржаўным / / Культура. — 1995. — 9-15 жн. (№ 29).
- Сіманюкоў С. Адкінуўшы ўсё непатрэбнае… / / Культура. — 1998. — 16-22 мая (№ 18).
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь, шыфр 713Д000180 |