Музэй гісторыі гораду Менску

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Музэй гісторыі гораду Менску
Belarus-Minsk-Revolutionary street 10.jpg
вул. Рэвалюцыйная, 10
Месцазнаходжаньне МенскБеларусь
Створаны 8 траўня 2010 г.
Дырэктар Галіна Ладзісава
Адрас г. Менск, вул. Рэвалюцыйная, 6а, 8а, 10
Геаграфічныя каардынаты 53°54′11.33″ пн. ш. 27°33′9.61″ у. д. / 53.9031472° пн. ш. 27.5526694° у. д. / 53.9031472; 27.5526694Каардынаты: 53°54′11.33″ пн. ш. 27°33′9.61″ у. д. / 53.9031472° пн. ш. 27.5526694° у. д. / 53.9031472; 27.5526694
Музэй гісторыі гораду Менску на мапе Беларусі ±
Музэй гісторыі гораду Менску
Музэй гісторыі гораду Менску
Музэй гісторыі гораду Менску
Музэй гісторыі гораду Менску
Музэй гісторыі гораду Менску
Музэй гісторыі гораду Менску

Дзяржаўная ўстанова «Музэй гісторыі гораду Менску», Музэй гісторыі Менску — музэй гісторыі гораду Менску[1].

Уласьнік — упраўленьне культуры Менгарвыканкаму, дата рэгістрацыі — 24.05.2010, дата атрыманьня статусу «камунальная» — 08.04.2010, СААТА — Цэнтральны раён[2]

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Створаны рашэньнем Менскага гарадзкога выканаўчага камітэту ад 8 красавіка 2010 году № 815[2].

Разьмясьціўся ў двухпавярховых цагляных будынках тыпавой гарадзкой забудовы другой паловы XIX стагодзьдзя. Будынкі зьяўляюцца помнікамі архітэктуры міжнароднага значэньня, занесеныя ў Дзяржаўны сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь) агульнай плошчай 860 м².

Ва ўнутраным дворыку музэю — выстаўка аднаго твора Ўладзімера Жбанава — скульптурная кампазыцыя «Гусар» (2004 г., бронза, ліцьцё)[3].

Экспазыцыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Аснову фондаў музэю складае калекцыя архэалягічных раскопак Менску XI—XIX стагодзьдзяў: кераміка, вырабы са скуры, косьці, дрэва, мэталу, ювэлірныя ўпрыгожваньні, прадметы нумізматыкі й г. д. Плянуецца адкрыцьцё экспазыцыі прысьвечанай уласна гісторыі Менску, але частка залі будзе выкарыстоўвацца для часовых экспазыцыяў[4].

Вядзецца навуковая распрацоўка стацыянарных экспазыцыяў Менскага замчышча (пр. Пераможцаў, 2), сядзібнага быту ў Лошыцкім сядзібна-паркавым комплексе (праезд Чыжэўскіх, 8), мастацкай галерэі М. А. Савіцкага (пл. Свабоды, 15).[4]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]