Перайсьці да зьместу

Музэй гісторыі беларускага кіно

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Музэй гісторыі беларускага кіно
Месцазнаходжаньне МенскБеларусь
Адрас Менск, вул. Сьвярдлова, 4.
Створаны 1976 г.
Адкрыты 2002
Геаграфічныя каардынаты 53°53′50.70″ пн. ш. 27°32′54.95″ у. д. / 53.8974167° пн. ш. 27.5485972° у. д. / 53.8974167; 27.5485972Каардынаты: 53°53′50.70″ пн. ш. 27°32′54.95″ у. д. / 53.8974167° пн. ш. 27.5485972° у. д. / 53.8974167; 27.5485972
Музэй гісторыі беларускага кіно на мапе Беларусі ±
Музэй гісторыі беларускага кіно
Музэй гісторыі беларускага кіно
Музэй гісторыі беларускага кіно
Музэй гісторыі беларускага кіно
Музэй гісторыі беларускага кіно
Музэй гісторыі беларускага кіно
cinema.museum.by/be

Музэй гісторыі беларускага кіно — музэй, прысьвечаны гісторыі беларускага кінамастацтва. Заснаваны па ініцыятыве беларускіх кінэматаграфістаў у Менску ў 1976 годзе (напярэдадні 50-годзьдзя выхаду на экран «першага нацыянальнага фільму «Лясная быль») як ведамасны пры кінастудыі «Беларусьфільм» для збору, сыстэматызацыі й захаваньня матэрыялаў пра нацыянальны кінэматограф, папулярызацыі яго дасягненьняў і кінакультуры наогул. З 1982 па 1988 гг. месьціўся ў Рэспубліканскім Доме кіно (касьцёл сьвятых Сымона й Алены) Саюзу кінэматаграфістаў БССР, з 1988 па 1998 гг. — зноў на кінастудыі, выконваючы ў асноўным архіўную функцыю.

Кіназаля на 50 месцаў і відэазаля на 10 месцаў, дзе ў сыстэматызаваным парадку зь верасьня па чэрвень дэманструецца айчынная й замежная кінаклясыка: музэйная кіна(відэа)тэка налічвае ўжо больш за дзьве тысячы помнікаў кінакультуры, значную частку якіх складаюць экранізацыі твораў беларускай і замежнай літаратуры.

Экспазыцыйная заля (140 м²), дзе месьціцца пастаянная экспазыцыя «Беларускі кінэматограф як нацыянальная каштоўнасьць», якая зьмяшчае разнастайныя матэрыялы (каля 800 экспанатаў) пра творчасьць кінарэжысэраў Юрыя Тарыча й Уладзімера Корш-Сабліна й лепшыя фільмы нацыянальнай, дзіцячай і ваеннай тэматыкі за 85-гадовую гісторыю існаваньня кінавытворчасьці на тэрыторыі Беларусі (у тым ліку й тыя, што ў 2004 г. ўнесеныя ЮНЭСКО ў сьпіс рэпрэзэнтатыўных твораў сусьветнай кінэматаграфіі).

Выставачная заля (100 м²), дзе ладзяцца пэрсанальныя й калектыўныя мастацкія выставы (жывапіс, графіка, мастацкая фатаграфія й г. д.) беларускіх кінэматаграфістаў (мастакоў-пастаноўшчыкаў, мастакоў па касьцюмах, кінаапэратараў) і іншых дзяячоў айчыннага мастацтва.

Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь, шыфр  713Г000241