Мацей Догель
Мацей Догель | |
Дата нараджэньня | 6 жніўня 1715[1] |
---|---|
Месца нараджэньня | |
Дата сьмерці | 24 лютага 1760[1] (44 гады) |
Месца сьмерці | |
Месца вучобы |
|
Занятак | гісторык, архівіст, правазнаўца, каталіцкі сьвятар, выдавец, дыплямат, настаўнік |
Навуковая сфэра | гісторыя[2], юрыспрудэнцыя, гісторыя дзяржавы і права[d][2], царкоўнае служэньне[d][2], дыпляматыя[2] і выдавецкая справа[2] |
Месца працы |
|
Маце́й До́гель (6 жніўня 1715, Гембулы Лідзкага павету — 24 лютага 1760), гісторык-археограф, правазнавец ВКЛ.
Скончыў Шчучынскую піярскую школу. Склаў «Codex diplomaticus Regni Poloniae et Magni Ducatus Lituaniae» у 3 тамах (1758, 1759, 1764). Засталіся яго нявыданыя матэрыялы, якія захоўваюцца ў Пецярбургскай публічнай бібліятэцы.
Ягоныя зборнікі матэрыялаў па гісторыі міжнародных стасункаў Польшчы, Летувы і Беларусі за XIII-XVIII стст. як гістарычныя крыніцы не страцілі свайго значэньня.
Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- ^ а б Maciej Dogiel // Польскі біяграфічны інтэрнэт-слоўнік (пол.)
- ^ а б в г д Нацыянальная служба Чэскай рэспублікі
Гэта — накід артыкула. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |