Германішкі
Германішкі | |
Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы | |
Вобласьць: | Гарадзенская |
Раён: | Воранаўскі |
Сельсавет: | Воранаўскі |
Геаграфічныя каардынаты: | 54°7′36″ пн. ш. 25°21′25″ у. д. / 54.12667° пн. ш. 25.35694° у. д.Каардынаты: 54°7′36″ пн. ш. 25°21′25″ у. д. / 54.12667° пн. ш. 25.35694° у. д. |
Германішкі на мапе Беларусі Германішкі | |
Галерэя здымкаў у Wikimedia Commons |
Германі́шкі[1] — вёска ў Беларусі, на рацэ Жыжма. Уваходзяць у склад Воранаўскага сельсавету Воранаўскага раёну Гарадзенскай вобласьці. Насельніцтва 372 чал. (2001). Знаходзяцца за 4 км на ўсход ад Воранава.
Германішкі — даўняе мястэчка гістарычнай Ашмяншчыны (частка Віленшчыны).
Гісторыя
Першы пісьмовы ўспамін пра Германішкі датуецца 1387, калі вялікі князь Ягайла перадаў іх разам зь іншымі паселішчамі касьцёлу Сьвятых Станіслава і Ўладзіслава ў Вільні. Каля 1452 тут утварылася парафія віленскага біскупства.
У 2-й палове XVI ст. Ян Осьцік выдаў прывілей на заснаваньне тут мястэчка, таргоў і корчмаў. Згодна з адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформай (1565—1566) Германішкі ўвайшлі ў склад Ашмянскага павету Віленскага ваяводзтва. У 1686 біскуп віленскі Бжастоўскі збудаваў тут касьцёл Найсьв. Тройцы.
У XVIII ст. Германішкі былі сталовым маёнткам віленскага біскупства. У 1790 маёнтак і мястэчка знаходзіліся ў валоданьні біскупа Ігнацію Якубу Масальскаму. Забудова сядзібы складалася з жылога дома, гаспадарчых збудаваньняў (кухня, лядоўня, бровар, вазоўня і інш.), існавалі млын і 2 гароды. У мястэчку працавала карчма.
У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795) Германішкі апынуліся ў складзе Расейскай імпэрыі, у Ашмянски павеце Віленскай губэрні. У 1886 у мястэчку дзейнічаў касьцёл, працаваў заезны двор.
У Першую сусьветную вайну мястэчка занялі нямецкія войскі. У 1919—1920 у Германішкі ўваходзілі польскія войскі, бальшавікі. У 1920 мястэчка апынулася ў складзе Сярэдняй Літвы, у 1922 — у складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, у Ашмянскім павеце Віленскага ваяводзтва.
У 1939 Германішкі ўвайшлі ў БССР, статус паселішча панізілі да вёскі.
Насельніцтва
- XVIII стагодзьдзе: 1790 — 94 чал., 24 двары[2].
- XIX стагодзьдзе: 1866 — 182 чал.
- XX стагодзьдзе: 1901 — каля 190 чал.
- XXI стагодзьдзе: 2001 — 372 чал.
Турыстычная інфармацыя
Выдатныя мясьціны
- Касьцёл Найсьв. Тройцы (1886—1909)
- Могілкі хрысьціянскія, брама
- Сядзіба (XIX ст.)
Страчаная спадчына
- Палац (XIX ст.)
Крыніцы
- ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9. (pdf)
- ^ Валеры Шаблюк. Германішкі // ЭГБ. — Мн.: 1994 Т. 2. С. 519.
Літаратура
- Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1994. — Т. 2: Беліцк — Гімн. — 537 с. — ISBN 5-85700-142-0
- Hermaniszki (3) // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom III: Haag — Kępy. — Warszawa, 1882. S. 61.
Вонкавыя спасылкі
Германішкі — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
|