Вярэнаўскі раён

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Воранаўскі раён»)
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка
Вярэнаўскі раён
(Воранаўскі раён)
Краіна Беларусь
Уваходзіць у Гарадзенская вобласьць
Адміністрацыйны цэнтар Вярэнаў
Дата ўтварэньня 15 студзеня 1940
Насельніцтва (2018) 24 911[1]
Шчыльнасьць 17,6 чал./км²
Плошча 1418,39[2] км²
Вышыня па-над узр. м.
 · найвышэйшы пункт

 215 м
Месцазнаходжаньне Вярэнаўскага раёну
Вярэнаўскі раён на мапе
Мэдыя-зьвесткі
Часавы пас UTC +3
Тэлефонны код +375-15-94
Паштовыя індэксы 231 3хх
Афіцыйны сайт
Commons-logo.svg   Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы

Вярэ́наўскі раён (афіцыйная назва — Во́ранаўскі раён) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка на поўначы Гарадзенскай вобласьці Беларусі. Плошча раёну складае 1,4 тыс. км². Насельніцтва на 2018 год — 24 911 чалавек[1]. Сярэдняя шчыльнасьць — 21 чалавек на 1 км². Адміністрацыйны цэнтар — мястэчка Вярэнаў.

Геаграфічнае становішча[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вярэнаўскі раён мяжуе зь Іўеўскім, Лідзкім і Шчучынскім раёнамі Гарадзенскай вобласьці і Летувой на поўначы.

Рэльеф і карысныя выкапні[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Паверхня пераважна раўнінная, разьмяшчаецца ў межах Лідзкай раўніны. Пераважаюць вышыні 160—180 м, максымальная — 215 м (каля в. Тракелі).

Карысныя выкапні: торф, цагляныя гліны, пяскова-жвіровы матэрыял.

Клімат і расьліннасьць[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Клімат умерана кантынэнтальны. Сярэдняя тэмпэратура студзеня -5,8 °С, ліпеня 17,4 °С. Сярэднярочная колькасьць ападкаў складае 645 мм. Працягласьць вэгетацыйнага пэрыяду 193 дні.

Лясы пераважаюць іглічныя і яловыя, у далінах рэчак дзялянкі з насаджэньнямі бярозы і алешыны. Лясы займаюць 26% тэрыторыі раёну.

Гідраграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Тэрыторыя раёну зь яго рэкамі належыць Нёманскаму басэйну. Асноўнымі прытокамі ракі Нёман зьяўляюцца рэкі Дзітва і Жыжма.

Насельніцтва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • XXI стагодзьдзе: 2009 год — 30 477 чалавек (паводле перапісу[3]; зь іх: мескае насельніцтва — 9005 чалавек; сельскае насельніцтва — 21 472 чалавекі); 2016 год — 26 290 чал.[4]; 2017 год — 25 551 чал.[5]; 2018 год — 24 911 чалавек[1]

У 2007 року ў раёне нарадзілася 342 чалавекі (у 2006 року — 317), памерла — 565 чалавек (у 2006 року — 660). У раёне зарэгістраваныя 229 шлюбаў (у 2006 року — 202), разводаў — 38 (у 2006 року — 54).

Нацыянальны склад[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У раёне пражываюць людзі 23 нацыянальнасьцяў. Зь іх[6]:

Канфэсійны склад[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У Вараноўскім раёне зарэгістраваныя і дзейнічаюць 16 рэлігійных абшчынаў 3-х канфэсіяў:

  • Рымска-каталіцкія абшчыны — 13;
  • Праваслаўныя абшчыны — 2;
  • Хрысьціяне веры Эвангельскай — 1.

Набажэнствы, рэлігійныя абрады і цырымоніі праводзяцца ў 13 касьцёлах, 1 праваслаўнай царкве, 3 капліцах і 1 малітоўным доме.

Гаспадарчая дзейнасьць[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Агульная плошча сельскагаспадарчых земляў складае 86,3 тыс. га, зь іх асушаных 23,4 тыс. га. Асноўныя галіны сельскай гаспадаркі: мяса-малочная жывёлагадоўля, вырошчваньне льну. Пасевы збожжавых, кармавых культураў, бульбы.

Прадпрыемствы: па перапрацоўцы сельскагаспадарчай сыравіны, вытворчасьці будаўнічых матэрыялаў.

Па тэрыторыі раёну праходзіць чыгунка ВільняЛіда; аўтамабільныя дарогі ВільняЛіда, ВільняРадуньГорадня. На мяжы зь Летувай — дзяржаўныя памежныя пункты пропуску БеняконіСалечнікі, БеняконіСтасілы, ДоцішкіЭйшышкі.

Турыстычная інфармацыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Захаваліся помнікі архітэктуры: касьцёл Сьвятога Яна Хрысьціцеля (пач. ХХ ст.) у в. Беняконі, сядзібна-паркавы комплекс Путкамераў (XVIII—XIX стст.) у в. Бальценікі, касьцёл Сьвятога Юр’я (пач. ХХ ст.) у в. Восава, дом-фартэцыя Нонхартаў (1611—1613) і капліца (XVII ст.) у в. Гайцюнішкі, касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы (кан. ХІХ — пач. ХХ стст.) у в. Германішкі, парк пры былой сядзібе Тышкевічаў і касьцёл (1750) у в. Гародна, касьцёл Адшуканьня Сьвятога Крыжа (1789) у в. Жырмуны, касьцёл сьвятых Апосталаў Пятра й Паўла (1803—1812) ў в. Забалаць, касьцёл Найсьвяцейшага Сэрца Езуса (пач. ХХ ст.) у в. Канвелішкі, касьцёл Беззаганага Пачацьця Найсьвяцейшай Панны Марыі (пач. ХХ ст.) і каталіцкая капліца (пач. ХХ ст.) у в. Нача, касьцёл Сьвятога Лінуса (пач. ХХ ст.) у в. Пеляса, касьцёл Маці Божай Ружанцовой (пач. ХХ ст.) у мястэчку Радунь, касьцёл Зьвеставаньня Паньны Марыі (1809) у в. Тракелі.

Асобы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У складзе раёну гарадзкі пасёлак Радунь, 336 сельскіх населеных пунктаў і 12 сельсаветаў: Бастунскі, Беняконскі, Больціскі, Гіркаўскі, Доціскі, Жырмунскі, Забалацкі, Канвеліскі, Місявіцкі, Пагародзенскі, Пераганцаўскі, Радунскі[7].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ а б в Численность населения на 1 января 2018 г. и среднегодовая численность населения за 2017 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа(рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
  2. ^ Государственный земельный кадастр Республики Беларусь(рас.) (па стане на 1 студзеня 2010 г.)
  3. ^ Перепись населения — 2009. Гродненская область(рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
  4. ^ Численность населения на 1 января 2016 г. и среднегодовая численность населения за 2015 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа(рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
  5. ^ Численность населения на 1 января 2017 г. и среднегодовая численность населения за 2016 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа(рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
  6. ^ Перепись населения — 2009. Гродненская область. Национальный состав населения(рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
  7. ^ Вороновский райисполком. Район(рас.)

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Вороновский район // Туристская энциклопедия Беларуси / редкол. Г. П. Пашков [и др.]; под общ. ред. И. И. Пирожника. — Мн., 2007. — 648 с. ISBN 978-985-11-0384-9.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg Вярэнаўскі раёнсховішча мультымэдыйных матэрыялаў