Вабіч

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Рака
Вабіч
Выток каля в. Бураўшчына
Вусьце Друць
Краіны басэйну Беларусь
Даўжыня 74 км
Сярэднегадавы сьцёк 3,5 м³/с
Плошча басэйну 565 км²
Нахіл воднай паверхні 0,6 ‰

Ва́біч — рака ў Круглянскім, Шклоўскім і Бялыніцкім раёнах Магілёўскай вобласьці, левы прыток ракі Друці (басэйн Дняпра). Даўжыня 74 км. Плошча вадазбору 565 км². Выдатак вады ў вусьці 3,5 м³/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,6‰.

Асноўныя прытокі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Агульныя зьвесткі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Пачынаецца за 1,7 км на ўсход ад вёскі Бураўшчына Круглянскага раёну, упадае ў Друць за 2 км на ўсход ад вёскі Прыбор Бялыніцкага раёну. Цячэ Цэнтральнабярэзінскай раўнінай.

Даліна ў вярхоўі невыразная, у сярэдняй і ніжняй плыні трапэцападобная, шырыня 0,6—1 км. У час разводзьдзя сярэдняе перавышэньне ўзроўню над межанным у ніжняй плыні 2 м. Берагі нізкія, забалочаныя. Абалона двухбаковая, пераважае шырыня 0,2—0,4 км. Рэчышча зьвілістае, шырыня 10—25 м, у верхняй плыні каналізаваныя 24 км[1].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Блакітная кніга Беларусі. Энцыкл. — Менск, 1994. С. 85

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Блакітная кніга Беларусі: энцыкл. / Рэдкал.: Н. А. Дзісько, М. М. Курловіч, Я. В. Малашэвіч і інш.; Маст. В. Г. Загародні. — Менск: БелЭн, 1994. — 415 с. ISBN 5-85700-133-1. С. 85
  • Природа Белоруссии: Попул. энцикл. / БелСЭ; Редкол.: И. П. Шамякин (гл.ред.) и др. — Мн.: БелСЭ, 1986. — 599 с., 40 л. ил.
  • Ресурсы поверхностных вод СССР. Описание рек и озёр и расчёты основных характеристик их режима. Т. 5. Белоруссия и Верхнее Поднепровье. Ч. 1—2. — Л., 1971