Перайсьці да зьместу

Беларускі каапэратыўны банк (Вільня)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Беларускі каапэратыўны банк у Вільні
Абрэвіятура БКБ
Папярэднік заснаваны без папярэднікаў
Наступнік спыніў дзейнасьць без наступнікаў
Дата ўтварэньня 14 лютага 1925 (99 гадоў таму)
Дата спыненьня існаваньня 1932
Тып недзяржаўная таварыства
Штаб-кватэра Сьцяг ПольшчыПольшча, Вільня, вул. Віленская, 8
Афіцыйныя мовы беларуская
польская
Кіроўны орган Управа, Наглядальная рада, Вальны сход таварышаў
Зьвязаныя кампаніі БСРГ

Беларускі каапэратыўны банк у Вільні (коратка БКБ) — таварыства з абмежаважанаю адказнасьцю, якое было заснаванае ў Вільні[1] ў 1926 годзе і спыніў сваю дзейнасьць у 1932 годзе.

Таварыства мела ўправу:

  • Управа
  • Наглядальная рада
  • Вальны сход таварышаў

Управа таварыства месьцілася ў Вільні, вул. Віленская, 8[2].

Задачаю таварыства было:

разьвіцьцё гаспадарчага дабрабыту сваіх сяброў шляхам прыманьня ўкладаў і даваньня ўсялякага роду крэдытаў...

— Задачы Беларускага каапэратыўнага банку[3][4]

Большасьць сродкаў паходзіла ад таварышаў банку, але польскія ўлады цьвердзілі пра ДПУ і СССР, які фінансаваў БКБ[5][6].

З пачатку 1921 году дзеячы беларускага нацыянальнага руху спрабавалі стварыць беларускую фінансавую грамаду. Гэтаму перашкаджала ўлада Польшчы. Удалося стварыць банк у 1926 годзе. Таварыства было заснаванае пастановаю Віленскага акруговага суду 14 лютага 1925 году[7][8]. Управу змаглі стварыць толькі ў канцы году ў лістападзе 1925 году. Старшынём ўправы стаў Радаслаў Астроўскі, а старшынём Наглядальнае рады — Сымон Рак-Міхайлоўскі. Сярод заснавальнікаў былі: Ф. Ярэміч, А. Луцкевіч, В. Багдановіч, Б. Тарашкевіч, А. Уласаў, П. Мятла, А. Назарэўскі, Р. Астроўскі,С. Рак-Міхайлоўскі і інш.

Мэтаю таварыства было развіцьцё гаспадарчага дабрабыту яго таварышаў. Гэта дасягалася прыняцьцем ўкладаў і выдачы крэдытаў таварышам. Таварышы перад вступам у таварыста павінныя былі ўнесьці ўклад у памеры 25 злотых[9]. Далей, на працягу году ўнес ці яшчэ 25 злотых. Па стане на 31 сьнежня 1925 году было 38 таварышаў. У 1926 годзе адбыўся значны рост таварышаў, бо блізкая да банку БСРГ пачала імкліва расьці таварышамі ў тым годзе. Справаздача на 1 студзеня 1927 году заявіла аб 963 таварышах. Большасьць таварышаў былі сяляне — 874 асобы, 7 — уласьнікі прадпрыемстваў (торгі прамысловасьць), 7 — сельскія работнікі прамысловасьці, 64 – работнікі ўстаноў (дзяржаўных і недзяржаўных), 11 – прадстаўнікі іншых заняткаў[10]. Балянс таварыства на канец 1927 год складаў 45 242 злотых і 12 055 даляраў ЗША[11]. Польскія урадовыя службы зьвязвалі рост грошаў з дапамогаю СССР, Камінтэрн[12].

Таварыства мела два аддзелы:

  • Глыбоцкі
  • Пінскі

У 1927 годзе пачаўся разгром гурткоў БСРГ і польскі ўрад паланіў усіх работнікаў БКБ у Вільні й у аддзелах. Работа БКБ прыпынілася. Пасьля вызваленьня многіх таварышаў і членаў управы БКБ змагло аднавіць сваю работу да 1932 году[13][14]. У 1932 годзе спынілі дзейнасьць Пінскага аддзелу БКБ. Ён дзейнічаў 1926-1932 гадах. З 1926 па 1939 гады Пінскі адзел быў уплывовым таварыствам у месьце Пінск і Піншчыне. БКБ дапамагала фінансаваць беларускія ўстановы: ТБШ, беларускія сельскагаспадарчыя каапэратывы і іншыя пачыны беларускага руху.

Можна сьцьвярджаць, што дадзеная ўстанова была найбольш жыцьцяздольнай сярод усіх беларускіх устаноў (гурткі БСРГ, ТБШ і беларускія каапэратывы), якія існавалі на Піншчыне ў міжваенны пэрыяд.

— А. С. Горны, А. Л. Ільін[15]

У пачату 1926 году таварыства заснавала аддзел у Глыбокае[16], 4 красавіка 1926 году заснавалі аддзел у месьце Пінск.

Аддзел у Пінску стаў разьвівацца, бо Р. Астроўскі жыў ў пачатку 1920-ых гадоў у Пінску і меў знаёмых асоб. Паручнікам у Пінску стаў Міхаіл Васілеўскі[a], бо ён займаўся грашовымі пераводамі для таварышаў зь Пінску і ваколіц места. Раней Р. Астроўскі і М. Васілеўскі рабілі разам у «Польска-амэрыканскім камітэце дапамогі дзецям» у пачатку 1920-ых гадоў. Міхаіл Васілеўскі друкаваў свае допісы ў беларускім друку пад імем «Пінчук»[17] [18][19]. Р. Астроўскі хацеў разьвіваць дзейнасьць таварыства ў Пінску і яго ваколіцах. Ён пісаў Міхаілу Васілеўскаму:

«Ня трэба так пэсымістычна глядзець, бо банк разьвіваецца, а пінскі аддзел, маю надзею перашчагаляе ўсе [аддзелы][20]»

Таварыства павінна было стаў месцам распаўсюджаньня поглядаў беларускае сьвядомасьці на поўдні Заходняе Беларусі. Адкрыцьцё аддзелу банка ў Пінску адбылося 7 красавіка 1926 году. Аддзел узяў у арэнду драўляны дом А. Пугачовай, яая жыла ў ваколіцах ме та Пінск. На ўрачыстасьць прыехалі Р. Астроўскі і пасол на сойм Польшчы Пётар Мятла. Газэта «Беларуская справа» пісала:

«сабралося шмат народу – выключна сялян з недалёкаразьмешчаных ад Пінска вёсак Пінкавіцкае, Ставэцкае і Жабчыцкае валасьцёў»[21]

Р. Астроўскі распавёў пра дзейнасьць таварыства. Сказаў пра таннае крэдытаваньне сялян, што дапаможа адбудаваць сваю гаспадарку пасьля вайны. На ўрачыстасьці былі першыя 25 таварышаў зь Пінску, якія сталі таварышамі з рашэньня галоўнае ўправы ў Вільні. Для правялі ўрачысты раўт[22].

Стварэньне аддзелу таварыства паспрыяла разьвіцьцю беларускага руху на Піншчыне. Многія насельнікі пачалі распаўсюджваць навіну аб стварэньні банку. Гэта прывяло да росту колькасьці таварышаў. Міхаілу Васілеўскаму дапамагалі розныя асобы М. Ключановіч, Ю. Кротаў, член мясцовае супрлкі КПЗБ Д. Палякоў-Галайда, старшыня пінскага аддзелу «Незалежнае сялянскае партыі» М. Машчук[23] і інш. Па стане на канец 1926 году М. Васілеўскі сьцьвярджаў 300 таварышаў было ў Пінскім аддзеле БКБ[24]. Аднак Пінскае павятовае староства пісала ў сваіх справаздачы аб 145 таварышах[25]. На люты 1930 году было 423 таварышы ў банку, што паказала значны рост колькасьці таварышаў Пінскага аддзелу[26]. У навуковых работах пісалі пра строгі нагляд Міхаіла Васілеўскага завыдачу пазыкаў толькі таварышам банку[27][28], але гэта было заснаванае на справаздачах у дзяржаўныя ўстановы. На справе гэта правіла парушалася і крэдыты давалі ўсім жадаючым пры ўмове пазьнейшага ўступу ў БСРГ. Таварыства ў БСРГ давала магчымасьць атрыманьня ільготаў[29]. Бяз членства ў БСРГ трэба было даць у заставу каштоўную рэч і памер крэдыту быў меншы[30], чым таварышам БСРГ. Язэп Драздовіч быў запазычаны ў банку[31]. Дзейнасьць таварыства падпала пад строгі нагляд Польскае паліцыі. У 1927 годзе селянін заявіў:

«1 чэрвеня гэтага году сябра Банку Марка Саўчончык з вёскі Завідчыцы Хойненскай вол[асці] заявіў, што хойненскі камэндант паліцыі Сянкевіч некулькі разоў прымушаў яго выпісацца з ліку сяброў Беларускага Банку, пагражаючы трохмесячнай адсіткай у турме[32]»

З пачатку дзейнасьці аддзелу ў ім рабіў адзін работнік — Міхаіл Васілеўскі. Ён быў «упаўнаважаным галоўнае ўправы» ў Вільні. Яму плацілі 100 злотых у месяц. Займаў тую пасаду М. Васілеўскі з 1926 па 1927 гады. У жніўні 1926 году прынялі новага работніка на пасаду «канторніка». Ім стаў Міхаіл Ключановіч. Іх арыштавалі ў 1927 годзе. З-за таго Пінскі аддзел ненадоўга прыпыніў дзейнасьць. 5 студзеня 1927 году М. Васілеўскага па загадзе пракурора Пінскага акруговага суду абавязалі выехаць зь Пінскага павету. Падставаю было тое, што М. Васілеўскі ня меў польскага грамадзянства. Яго перавезьлі ў Вільню і пасадзілі ў Лукішкі[b]. Пасьля выхаду ў 1927 годзе з арышту М. Васілеўскага аддзел аднавіў работу да 1932 году. М. Ключановіч пісаў Вільню ва ўправу БКБ, што таварышаў колькасьць расьце:

Штодзённа зварочваюцца ў Пінскі Аддзел многа кліентаў: адны – плаціць грошы, другія – пазычыць, а трэйція – запісацца. І ўсе чакаюць упаўнамочанага на Пінскі Аддзел[33].

22 лютага 1927 году зь Вільні прыехаў новы ўпаўнаважаны Пінскага аддзелу Баляслаў Антановіч, які быў ўраджэнцам Ляхавіччына і потым жыў у Баранавічах. Ён кіраваў аддзелам да закрыцьця БКБ у 1932 годзе. М. Ключановіч быў выгнаны з работы ў канцы ліпеня 1928 году ў сувязі са скарачэньнем колькасьці работнікаў.

Справаводзтва БКБ вялося па беларуску. Справы былі ў наступных лістах: касавыя кнігі, вэксэльныя кнігі, сьпіс (почт) зарэгістраваных таварышаў і іншыя[34].

Асноўная дзейнасьць пінскага аддзелу БКБ мелася ў выдачы грошаў і пазыкаў у далярах ЗША. У 1927 годзе большасьць пазыкаў выдавалася ў далярах, але пазьней выключна ў злотых[35]. На 1929 год аддзел выдаў грошаў сваім таварышам ў памеры 400 злотых пад 14 % гадавых з правам працягу выплат на тры месяцы[36][37]. Большасьць зваротаў па грошы былі ад сялянаў перад жнівом, пасевам жыта, пасадкаю бульбы і іншых вясковых работ. БКБ прымаў уклады ад сваіх таварышаў. Іх колькасьць была малая, бо ў 1928 годзе было два ўклады на 572 даляры ЗША[38]. Пінскі аддзел не даваў грошы беларускім сельскагаспадарчым каапэратывам, якіч жзейнічалі на абшары Пінскага павету[39].

Пасьля разгрому БСРГ польскія дзяржаўныя службы пісалі ў сваіх справаздачах аб паступовым заняпадзе БКБ і яго Пінскага аддзелу[40]. Жыцьцё паказала іншае. У 1920-ых і пачатку 1930-ых Пінскі аддзел павялічыў сваю дзейнасьць.

Віленская ўправа БКБ зьвяртала ўвагу на рост дзейнасьці Пінскага аддзелу[41]. Пад канец году Пінскі аддзел меў наступныя вынікі свае дзейнасьці:

Грошы/год 1926 1927 1929 1930 1931-1932
Злотыя 16827 2448 187201 213874 45467
Даляры ЗША 7844 13020 0 0 0

Пінскі аддзел БКБ быў асяродкам беларускасьці ў Пінспім павеце. Справаводзтва было на беларускае мове. Яго дзейнасьць спрычыніліся да разьвіцьця беларускага руху ў павеце. Сяляне пачалі пісаць па-беларуску ў БКБ, бо — было ўмоваю беларуская заява для атрыманьня пазыкі¿[42]. Сядзіба Пінскага аддзелу была месцам грамадзкае дзейнасьці беларусаў Піншчыны. Праводзіліся казаеьні пра каапэрацыю, якія праводзіліся беларускімі дзеячамі[43]. Праводзілі збор грошаў на дзейнасьць ТБШ і іншых беларускіх культурна-асьветных установаў[44].

З канца 1930 году ў дзейнасьці Пінскага аддзелу пачаўся заняпад. Колькасьць пазыкаў паменшала. У Польшчы пачаўся заняпад гаспадаркі, што паўплывала на платаздольнасьць сялянаў. БКБ меў многа даўжнікоў, але яны былі бедныя. Грошы БКБ раздаў, але сабраць назад іх ня змог. Як сьцьвярджаў бухгальтар І. Блізьнюк, БКБ па розных прычынах быў мяккі да даўжнікоў і не патрабаваў вяртаньня пазыкаў, 90% грошаў было раздадзенае[45]. У Пінску былі ў той час заснаваныя аддзелы польскіх банкаў «каса Стэфчыка», камунальныя касы і іншыя[46]. Віленсая ўправа ў 1932 годзе прыняло пастанову зачыніць Пінскі аддзел. Некалькі месяцаў прымалі платы за пазыкі. 31 сакавіка 1932 году пастановаю Наглядальнае рады і ўправы БКБ у Вільні Пінскі аддзел быў прыпынены, а яго ўпаўнаважаны Б. Антановіч пераехаў у Вільню[47].

  1. ^ Міхаіл Васілеўскі (1891— пасьля 1944 гадоў) па прафэсіі настаўнік, быў знаёмы Р. Астроўскаму па Слуцкае гімназіі. Быў удзельнікам Слуцкага збройнага чыну ў 1920 годзе. У Пінску быў грамадзкім дзеячом. Адкрыў у 1920-ых гадах грамадзкую расейска-беларускую бібліятэку. Удзельнічаў у стварэньні гурткоў БСРГ.
  2. ^ Сьледзтва над М. Васілеўскім не дало доказаў ў бальшавіцкае дзейнасьці яго.
  1. ^ У гэтым доме да 1932 году месьціліся Беларускі Каапэратыўны Банк і Таварыства “Пчала”.
  2. ^ Сядзіба ўправы БКБ
  3. ^ Задачы Беларускага каапэратыўнага банку
  4. ^ Даведка пра кнігі ў бібліятэцы
  5. ^ БКБ на Наша Ніва
  6. ^ Пра БКБ на эпархіянае старонцы Гарадзенскае эпархіі
  7. ^ Пінскі аддзел Беларускага кааператыўнага банка ў Вільні (1926–1932 гг.): утварэнне і дзейнасць А.С. ГОРНЫ, А.Л. ІЛЬІН // Известия Гомельского государственного университета имени Ф. Скорины, № 1 (94), 2016.
  8. ^ Горны А. Рэгіянальныя структуры беларускага нацыянальнага pyxy ў Заходняй Беларусі (1921—1939 гг.) // Беларускі гістарычны часопіс. № 6, 2021. С. 19
  9. ^ Дзяржаўны архіў Брэсцкай вобласці (ДАБВ). – Ф. 2031. – Воп. 5. – Спр. 536.
  10. ^ Lietuvos centrinis valstybės archyvas (LCVA). – фонд 375. – ліст 1. – B. 17.
  11. ^ Lietuvos centrinis valstybės archyvas (LCVA). – F. 375. – Ap. 1. – B. 17.
  12. ^ Кароткі нарыс беларускага пытаньня. – Менск : Логвінаў, 2009. – 396 с.
  13. ^ Gomółka, K. Białoruskie instytucje życia gospodarczego w II Rzeczypospolitej / K. Gomółka // Białoruskie zeszyty historyczne. – 1997. – T. 8. – S. 90–98. с. 97.
  14. ^ Lietuvos centrinis valstybės archyvas (LCVA). – F. 375. – Ap. 1. – B. 17. арк. 41.
  15. ^ Пінскі аддзел Беларускага кааператыўнага банка ў Вільні (1926–1932 гг.): утварэнне і дзейнасць А.С. ГОРНЫ, А.Л. ІЛЬІН // Известия Гомельского государственного университета имени Ф. Скорины, № 1 (94), 2016. с. 14.
  16. ^ Радюк, А.Л. Деятельность Белорусского кооперативного банка в Вильно в 1925–1938 гг. / А.Л. Радюк // Историческое пространство / Проблемы истории стран СНГ. – 2012. – С. 144–153. — 146 с.
  17. ^ LCVA. – F. 375. – Ap. 1. – B. 73.
  18. ^ Archiwum Akt Nowych. – Ministerstwo Wyznań Religijnych i Oświecenia Publicznego w War- szawie. – Sygn. 1062. арк. 380.
  19. ^ Дзяржаўны архіў Берасьцейскае вобласьці. – Ф. 1 – Воп. 2. – Спр. 2860. — арк. 5-6.
  20. ^ LCVA. – F. 375. – Ap. 1. – B. 73. арк. 9 адв.
  21. ^ Прысутны. Урачыстае адкрыцьцё Пінскага Аддзелу Беларускага Каапэратыўнага Банку ў Вільні / Прысутны // Беларуская справа. – 1926. – № 6. – С. 6.
  22. ^ LCVA. – F. 375. – Ap. 1. – B. 73. арк. 9 адв.
  23. ^ Дзяржаўны архіў Берасьцейскае вобласьці. – Ф. 2003. – Воп. 2. – Спр. 535. арк. 84, 170.
  24. ^ Пінчук. Пісьмо з Піншчыны / Пінчук // Беларуская справа. – 1926. – № 13. – С. 4.
  25. ^ Дзяржаўны архіў Берасьцейскае вобласьці. – Ф. 2003. – Воп. 2. – Спр. 535. арк. 170.
  26. ^ LCVA. – F. 375. – Ap. 1. – B. 76. — арк. 103.
  27. ^ Радюк, А.Л. Деятельность Белорусского кооперативного банка в Вильно в 1925–1938 гг. / А.Л. Радюк // Историческое пространство / Проблемы истории стран СНГ. – 2012. – С. 144–153. — с. 146.
  28. ^ Polesie w polityce rządów II Rzeczypospolitej. Dokumenty do dziejów Kresów Północno-Wschodnich II Rzeczypospolitej / wstęp, opracowanie naukowe W. Śleszyński, A. Jodzio. – Białystok, Kraków : Avalon, 2009. – 264 s. — s. 111.
  29. ^ Дзяржаўны архіў Берасьцейскае вобласьці. – Ф. 2003. – Воп. 2. – Спр. 535. арк. 13.
  30. ^ LCVA. – F. 375. – Ap. 1. – B. 73. — арк. 16.
  31. ^ LCVA. – F. 375. – Ap. 1. – B. 73. — арк. 39.
  32. ^ LCVA. – F. 375. – Ap. 1. – B. 8. — арк. 110.
  33. ^ LCVA. – F. 375. – Ap. 1. – B. 8. арк. 16.
  34. ^ Lietuvos centrinis valstybės archyvas (LCVA). – F. 375. – Ap. 1. – B. 75. арк. 22.
  35. ^ LCVA. – F. 375. – Ap. 1. – B. 73. арк. 81.
  36. ^ LCVA. – F. 375. – Ap. 1. – B. 8. арк. 114.
  37. ^ Дзяржаўны архаў Берасьцейскае вобласьці. – Ф. 2001. – Воп. 4. – Спр. 3809. арк. 97.
  38. ^ Lietuvos centrinis valstybės archyvas (LCVA). – F. 375. – Ap. 1. – B. 17. арк. 44.
  39. ^ Дзяржаўны архіў Берасьцейскае вобласьці. – Ф. 1. – Воп. 9. – Спр. 47. арк. 8.
  40. ^ Polesie w polityce rządów II Rzeczypospolitej. Dokumenty do dziejów Kresów Północno-Wschodnich II Rzeczypospolitej / wstęp, opracowanie naukowe W. Śleszyński, A. Jodzio. – Białystok, Kraków : Avalon, 2009. – 264 s с. 118.
  41. ^ Archiwum Akt Nowych. – Ministerstwo Wyznań Religijnych i Oświecenia Publicznego w Warszawie. – Sygn. 1062 арк. 143.
  42. ^ LCVA. – F. 375. – Ap. 1. – B. 74. арк. 1, 22, 34.
  43. ^ LCVA. – F. 375. – Ap. 1. – B. 8. арк. 8.
  44. ^ Дзяржаўны архіў Берасьцейскае вобласьці. – Ф. 2032. – Воп. 1. – Спр. 180. арк. 1.
  45. ^ Радюк, А.Л. Деятельность Белорусского кооперативного банка в Вильно в 1925–1938 гг. / А.Л. Радюк // Историческое пространство / Проблемы истории стран СНГ. – 2012. – С. 144–153. с. 150.
  46. ^ Polesie w polityce rządów II Rzeczypospolitej. Dokumenty do dziejów Kresów Północno- Wschodnich II Rzeczypospolitej / wstęp, opracowanie naukowe W. Śleszyński, A. Jodzio. – Białystok, Kraków : Avalon, 2009. – 264 s. с. 119.
  47. ^ Lietuvos centrinis valstybės archyvas (LCVA). – F. 375. – Ap. 1. – B. 17. арк. 124.
  48. ^ Беларускі каапэратыўны земляробска-прамысловы банк
  • Пінскі аддзел Беларускага кааператыўнага банка ў Вільні (1926–1932 гг.): утварэнне і дзейнасць А.С. ГОРНЫ, А.Л. ІЛЬІН // Известия Гомельского государственного университета имени Ф. Скорины, № 1 (94), 2016.
  • Archiwum Akt Nowych. – Ministerstwo Wyznań Religijnych i Oświecenia Publicznego w Warszawie. – Sygn. 1062.
  • Дзяржаўны архіў Берасьцейскае вобласьці. – Ф. 1 – Воп. 2. – Спр. 2860.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]