Павал Калаур
Павал Калавур | |
Старшыня праўленьня Нацыянальнага банку Беларусі | |
---|---|
28 сьнежня 2014 — 10 сакавіка 2025 | |
Прэзыдэнт | Аляксандар Лукашэнка |
Прэм’ер-міністар | Андрэй Кабякоў |
Папярэднік | Надзея Ермакова |
Наступнік | Раман Галоўчанка |
Старшыня праўленьня Белзьнешэканомбанку | |
Асабістыя зьвесткі | |
Нарадзіўся | 1962 в. Белавуша , Столінскі раён Берасьцейская вобласьць, БССР |
Адукацыя | |
Узнагароды | Ганаровая грамата Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь |
Пава́л Уладзі́меравіч Калау́р[1][2], часам Калаву́р[3] (нар. 1962, в. Белавуша, Столінскі раён) — беларускі эканаміст, са сьнежня 2014 году па 10 сакавіка 2025 год Старшыня Нацыянальнага банку Беларусі. Кандыдат эканамічных навук.
Біяграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Скончыў Пінскі ўлікова-крэдытны тэхнікум (сёньня — Палескі дзяржаўны ўнівэрсытэт) у 1980 годзе па спэцыяльнасьці «Улік ў ашчадных касах». У 1985 годзе скончыў Беларускі дзяржаўны інстытут народнай гаспадаркі імя Куйбышава (сёньня — Беларускі дзяржаўны эканамічны ўнівэрсытэт) па спэцыяльнасьці «Фінансы і крэдыт». У 2001 годзе абараніў дысэртацыю. Тэмай дасьледаваньня былі эканамічныя перадумовы і наступствы манэтарнага саюзу Беларусі і Расеі. Ацэньваў ён іх нэгатыўна[4].
Працаваў у Стаўпцоўскім, Бярэзінскім, Валожынскім аддзяленьнях Дзяржбанку СССР — спачатку эканамістам, пасьля намесьнікам кіраўніка і кіраўніком адпаведна (1985—1987). З 1988 году кіраваў Валожынскім аддзяленьнем Аграпрамбанку СССР, а пасьля яго рэструктурызацыі — кіраўніком адпаведнага аддзяленьня Белаграпрамбанку (да 1993). У 1993—1999 быў намесьнікам старшыні праўленьня Нацыянальнага банку Рэспублікі Беларусь, у 1999—2010 — першым намесьнікам старшыні. У 2010—2014 кіраваў Белзьнешэканомбанкам[5].
28 сьнежня 2014 прызначаны старшынём праўленьня Нацыянальнага банку Беларусі. Вызвалены ад гэтай пасады 10 сакавіка 2025[6].
Узнагароды
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Ганаровая грамата Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Праўленне Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь. Калаур Павел Уладзіміравіч. Афіцыйны сайт нацыянальнага банку Рэспублікі Беларусь. Праверана 29 студзеня 2015 г.
- ^ Калаур: прыярытэтнай задачай з'яўляецца забеспячэнне фінансавай стабільнасці. БелТА (27 сьнежня 2014). Праверана 29 студзеня 2015 г.
- ^ Ягор Марціновіч Мова наша. Калавур, Калаўр ці Калаур?. Наша Ніва. Праверана 29 студзеня 2015 г.
- ^ Багданкевіч: «Павел Калавур — найлепшы варыянт». Пяць фактаў пра новага старшыню Нацбанка
- ^ Павел Калавур ўзначаліць ААТ «Белзнешэканамбанк», Наша Ніва
- ^ Названы новые премьер-министр и глава Нацбанка Беларуси. Кто занял посты? (рас.)
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Зьвесткі на сайце Нацбанку
- Павал Калавур, Белта
- Павал Калавур, Белпрофіль