Перайсьці да зьместу

Парытэтбанк

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Парытэтбанк
Тып Адкрытае акцыянэрнае таварыства
Заснаваная 15 траўня 1991 (34 гады таму)
Заснавальнікі «Менскі гадзіньнікавы завод», «Белэнэргарамналадка»
Уласьнікі Said Gutseriev[d][1][2]
Краіна
Разьмяшчэньне Менск, вул. Кісялёва, д. 61а
Ключавыя фігуры
  • Старшыня праўленьня Сяргей Бялоў
  • глава назіральнага савета Сьвятлана Дзегцярэнка[3]
  • намеснік старшыні назіральнага савета Барыс Чахкіеў
Галіна банкаўская
Прадукцыя банкаўскія паслугі
Абарачэньне 65 043 млн рублёў (2009 год; 22 489 тыс $)
Апэрацыйны прыбытак 9354 млн рублёў (2009 год; 3337 тыс $)
Чысты прыбытак
Лік супрацоўнікаў
Даччыныя кампаніі інвэстыцыйная кампанія «Парытэт»
Аўдытар «Дэлойт і Туш»

ААТ «Парытэ́тбанк» — камэрцыйны банк у Беларусі. Асноўны акцыянер — Расім Ісмаілаў[6]. Статутны фонд328 368 435 201 млн рублёў (2014)[7].

Мае 26 цэнтраў банкаўскіх паслугаў і даччынае прадпрыемства «Інвэстыцыйная кампанія „Парытэт“»[7].

УНП 100233809.

S.W.I.F.T.: POIS BY2X. Тэлекс: 252455 RANET BY[8].

Заснаваны Менскім гадзіньнікавым заводам, прадпрыемствам «Белэнэргарамналадка», Рэспубліканскім радыётэлецэнтрам і інш. Зарэгістраваны 15 траўня 1991 году пад назваю камэрцыйны банк «Пошук». У 1992 перайменаваны ў Акцыянэрны камэрцыйны банк «Пошук»[9].

З 1994 году банк бярэ ўдзел у Супольнасьці сусьветных міжбанкаўскіх фінансавых тэлекамунікацыяў (SWIFT). Да 1998 уваходзіў у шасьцёрку найбуйнейшых банкаў Беларусі[10], аднак у 1999 годзе празь нездавальняючы стан крэдытнага партфэлю кантрольны пакет акцыяў перайшоў да Нацыянальнага банку Беларусі. У 2000 банк атрымаў назву ААТ «Банк „Пошук“». 5 траўня 2004 году перайменаваны ў ААТ «Парытэтбанк»[9][11], доля Нацбанку склала 98,77% акцыяў.

У лютым 2006 году банк пачаў выпуск аплатных картак Visa, а ў верасьні 2009 году — Белкарт[9].

З 2008 году пачаў складаць справаздачы паводле Міжнародных стандартаў фінансавай справаздачнасьці, далучыўся да сыстэмы АРІП, сэрвісу iPay[9]. У 2010 далучыўся да Банкаўскае асацыяцыі краінаў Цэнтральнай і Ўсходняй Эўропы[12]. Ад 2017 году старшынём праўленьня банку стаў Сяргей Бялоў[13].

У лістападзе 2022 года банк быў даданы ў санкцыйны сьпіс Канады[14].

  1. http://gki.gov.by/ru/about-press-news-ru/view/aktsii-oao-paritetbank-prodany-chastnomu-zarubezhnomu-investoru-6850/
  2. https://www.interfax.ru/business/797360
  3. Наблюдательный совет (рас.). ОАО "Паритетбанк". Праверана 24 ліпеня 2018 г.
  4. https://www.paritetbank.by/about/finance-statements/godovaya-finansovaya-otchetnost/
  5. https://www.paritetbank.by/about/stocks/informatsiya-ob-aktsionernom-obshchestve-i-ego-deyatelnosti-forma-1-/na-01-01-2022/
  6. Сын Михаила Гуцериева продал белорусский "Паритетбанк"
  7. 1 2 Агульныя зьвесткі пра банк (рас.) Пра банк. ААТ «Парытэтбанк». Праверана 23 красавіка 2014 г.
  8. Зьвесткі пра банкі, якія дзейнічаюць на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, іхніх філіях па стане на 23.04.2014 Банкаўская сыстэма. Нацыянальны банк Рэспублікі Беларусь. Праверана 23 красавіка 2014 г.
  9. 1 2 3 4 Гісторыя банка (рас.) Пра банк. ААТ «Парытэтбанк». Праверана 23 красавіка 2014 г.
  10. ej.by. Кіраўніцтва спраў прэзідэнта набыло сабе банк // Наша Ніва, 21 красавіка 2014 г. Праверана 23 красавіка 2014 г.
  11. Зьвесткі пра зьмяненьні найменьняў банкаў на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь з 01.01.2000 (рас.) Банкаўская сыстэма. Нацыянальны банк Рэспублікі Беларусь (23 красавіка 2014). Праверана 23 красавіка 2014 г.
  12. Супрацоўніцтва з BACEE (рас.) Пра банк. ААТ «Парытэтбанк». Праверана 23 красавіка 2014 г.
  13. Правление (рас.). ОАО "Паритетбанк". Праверана 24 ліпеня 2018 г.
  14. Под санкции Канады попали ряд белорусских банков и БелЖД (рас.) Office life

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]