МТБанк
| «Менскі транзытны банк» | |
| Тып | Закрытае акцыянэрнае таварыства |
|---|---|
| Заснаваная | 14 сакавіка 1994 (32 гады таму) |
| Краіна | |
| Разьмяшчэньне | 220007 г. Менск, вул. Талстога, 10 |
| Ключавыя фігуры | Аляксандар Цітоў (в. а. старшыні праўленьня) |
| Галіна | банкаўская сфэра |
| Прадукцыя | банкаўскія паслугі |
| Абарачэньне | ▲126 364 мільёны рублёў (2010; 42 209 тысячаў $) |
| Чысты прыбытак | |
| Даччыныя кампаніі | Адзіная разьліковая інфармацыйная прастора[2][3] |
| Аўдытар | «Эрнст энд Янг» (22 лютага 2011) |
Закрытае акцыйнае таварыства «Ме́нскі транзы́тны банк», ЗАТ «МТБанк» («Мінскі транзітны банк») — камэрцыйны банк у Рэспубліцы Беларусь. Заснаваны 14 сакавіка 1994, першы банк з удзелам замежнага капіталу. Статутны фонд — 12 305 976 беларускіх рублёў[4].
Найбольшымі акцыянэрамі зьяўляюцца ТДА «Белнафтагаз» (РБ) — 51% акцыяў, «MTB Investments Holdings Limited» (супольнае прадпрыемства «Атлянт-М» і «Horizon Capital», ЗША) — 47,97%, УП «Менскінтэркапс» — 0,56% і Менскі гарадзкі тэрытарыяльны фонд дзяржаўнай маёмасьці — 0,438%[5].
Рэквізыты
[рэдагаваць | рэдагаваць код]БІК 153001117, УНП 100394906, АКПА 14619370[4].
S.W.I.F.T.: MTBK BY22. Тэлекс: 252157 MTB BY.
Мінуўшчына
[рэдагаваць | рэдагаваць код]14 сакавіка 1994 року зарэгістраваны пастановаю Нацыянальнага банка Беларусі №38[4] як ЗАТ «Супольны камэрцыйны беларуска-латвійска-швайцарскі банк „Менскі транзытны банк“»[6]. Першы банк у Беларусі з удзелам замежнага капіталу[7].
У 2001 асноўным акцыянэрам стаў холдынг «Атлянт-М». У 2007 да ліку акцыянэраў далучылася амэрыканская кампанія «Horizon Capital».
Дзейнасьць
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Упаўнаважаны банк Дзяржаўнага мытнага камітэту.
Крыніцы і заўвагі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ https://www.mtbank.by/about/reporting/finreports/
- ↑ https://raschet.by/upload/iblock/1c3/f8sf20685b9mxswiozs7nvv8ir38z82u/ERIP-finansovaya-otchetnost-2021.pdf
- ↑ https://www.raschet.by/upload/iblock/a15/finansovaya-otchetnost-za-2016-g..pdf
- 1 2 3 Агульныя зьвесткі (рас.) Пра МТБанк. МТБанк. Праверана 18 лютага 2019 г.
- ↑ Акцыянэры (рас.) Кіраўніцтва банку. МТБанк. Праверана 1 лютага 2014 г.
- ↑ Статут банку (рас.) Пра МТБанк. МТБанк. Праверана 1 лютага 2014 г.
- ↑ Гісторыя (рас.) Пра МТБанк. МТБанк. Праверана 1 лютага 2014 г.
- ↑ Закрите акціонерне товариство "МТБанк"
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Афіцыйная бачына (рас.)