Перайсьці да зьместу

Акцыянэрны банк рэканвэрсіі і разьвіцьця

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
ЗАТ «РРБ-Банк»
Выява лягатыпу
Тып ЗАТ
Заснаваная 1994
Краіна
Разьмяшчэньне Беларусь
Ключавыя фігуры в.а. старшыні Праўленьня Мікалай Юркевіч
Галіна банкаўская сфэра
Прадукцыя банкаўскія паслугі
Апэрацыйны прыбытак
Чысты прыбытак
Лік супрацоўнікаў

Закры́тае акцыянэ́рнае тавары́ства «Акцыянэ́рны банк рэканвэ́рсіі і разьвіцьця́» (ЗАТ «РРБ-Банк») — камэрцыйны банк у Рэспубліцы Беларусь, заснаваны ў 1994 року. Статутны фонд 182 696 389 650 рублёў (2014)[2]. Найбуйнейшыя акцыянэры: ТАА «Дыкрыс» (54,76% акцыяў), Эўрапейскі банк рэканструкцыі і разьвіцьця (14,87%), Валянцін Цыбулін (10,757%).

Рэквізыты[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Найменьне банку:

  • па-беларуску: Закрытае акцыянернае таварыства «Акцыянэрны банк рэканвэрсіі і разьвіцьця» (скарочана ЗАТ «РРБ-Банк»)
  • па-расейску: Закрытое акционерное общество «Акционерный банк реконверсии и развития» (скарочана ЗАО «РРБ-Банк»)
  • па-ангельску: CJSC «Joint Stock Bank of Reconversion and Development»

МФА 153001110, УНП 100361187, АКПА 28614525[3].

S.W.I.F.T.: REDJBY22.

Ліцэнзія на правядзеньне банкаўскай дзейнасьці №37 выдадзеная 22 лютага 1994 року Нацыянальным банкам Беларусі[4].

Тэлекс: 252628 IBD BY.

Дзейнасьць[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Акцыянэры:

  • ТАА «Дыкрыс» (канчатковы бэнэфіцыярны ўласьнік Валянцін Цыбулін) — 54,76%
  • Эўрапейскі банк рэканструкцыі і разьвіцьця — 14,87%
  • Валянцін Цыбулін — 10,757%
  • ТАА «Нямецкае таварыства па інвэстыцыях і разьвіцьці» — 8,92%
  • ТАА «Сьпідстэр-М» (канчатковы бэнэфіцыярны ўласьнік Валянцін Цыбулін) — 7,34%

Мае аддзяленьні ў Менску.

Мінуўшчына[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Банк створаны 22 лютага 1994 року пад рэгістрацыйным нумарам 37. 30 верасьня 1996 да «РРБ-Банку» было далучанае ЗАТ «Белмэдбанк»[5][6].

12 сакавіка 2003 году Кіраўніцтва Нацыянальнага банку Рэспублікі Беларусь зацьвердзіла Пастанову аб адклікаьні ў «Акцыянэрнага банка рэканвэрсіі і разьвіцьця» з 20 сакавіка 2003 году дазволу на прыцягненьне ва ўклады сродкаў фізычных асобаў у сувязі зь невыкананьнем эканамічнага нарматыву ўласнага капіталу, які складаў 10 мільёнаў эўра[7]. 12 красавіка 2007 банк далучыўся да міжнароднае аплатнае сыстэмы Visa International. У 2008 у склад акцыянэраў увайшоў Эўрапейскі банк рэканструкцыі і разьвіцьця, у 2010 — Нямецкае таварыства па інвэстыцыях і разьвіцьці DEG[8].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ а б в https://www.rrb.by/storage/cloud/xblocks/files/EL994X.pdf
  2. ^ Справаздачнасьць (рас.) Пра банк. РРБ-Банк. Праверана 11 чэрвеня 2014 г.
  3. ^ Рэквізыты (рас.) Пра банк. РРБ-Банк. Праверана 11 чэрвеня 2014 г.
  4. ^ Банкі, якія дзейнічаюць Банкаўская сыстэма. Нацыянальны банк Рэспублікі Беларусь (11 чэрвеня 2014). Праверана 11 чэрвеня 2014 г.
  5. ^ Інфармацыя (рас.) Пра банк. РРБ-Банк. Праверана 11 чэрвеня 2014 г.
  6. ^ Зьвесткі пра рэарганізаваныя банкі Банкаўская сыстэма. Нацыянальны банк Рэспублікі Беларусь (11 чэрвеня 2014). Праверана 11 чэрвеня 2014 г.
  7. ^ Ігар Грышын. Чатыры банкі пазбаўленыя ліцэнзіі на прыцягненьне ва ўклады сродкаў грамадзян // Зьвязда : газэта. — 14 сакавіка 2003. — № 63-64 (24747-24748). — С. 1. — ISSN 1990-763x.
  8. ^ РРБ-Банк (рас.) Банки. InfoBank.by. Праверана 11 чэрвеня 2014 г.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]