Тэхнабанк
| Тэхнабанк | |
| Тып | ААТ[d][1][2] |
|---|---|
| Заснаваная | 5 жніўня 1994[3] |
| Краіна | |
| Разьмяшчэньне | |
| Ключавыя фігуры | Дзмітрый Грузіцкі |
| Галіна | банкаўская справа[d] і фінансавыя паслугі[d] |
| Абарачэньне | ▲105 863 млн. рублёў (2010 год; 35 361 тыс. $) |
| Апэрацыйны прыбытак | |
| Чысты прыбытак | |
| Лік супрацоўнікаў | |
| Аўдытар | «БДО» (30 чэрвеня 2011) |
Тэхнабанк — камэрцыйны прыватны банк Беларусі, заснаваны ў 1994 годзе.
Выпускае і абслугоўвае аплатныя карткі Visa, БЕЛКАРТ, MasterCard[6]. Ажыцьцяўляе міжнародныя разьлікі праз Супольнасьць сусьветных міжбанкаўскіх фінансавых тэлекамунікацыяў ды зьяўляецца паручальнікам электронных грошай WebMoney ў беларускіх рублях. Мае 100% беларускі капітал[7]. 48,66 працэнтамі ў статутным фондзе валодае таварыства з абмежаванай адказнасьцю «Квалітас-Плюс»[8]. Мае 6 філіялаў, 7 разьлікова-касавых цэнтраў, 3 цэнтры банкаўскіх паслугаў і 41 абменьнік[9].
Мінуўшчына
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У траўні 2007 году праца Тэхнабанка спынялася праз распаўсюд па службовай сетцы віруса «Нешта»[10]. 14 сакавіка 2008 году хакеры ўкаранялі траянскі код на некаторыя старонкі беларускага сайта WebMoney, працу якога вядзе Тэхнабанк[11].
Статутны фонд складаў 95 521 924 рублёў[6]. 2 чэрвеня 2010 году да Тэхнабанку далучыўся Беларускі індустрыяльны банк, праз што Тэхнабанк набыў дазволы на адкрыцьцё і вядзеньне рахункаў у каштоўных мэталах, прыцягненьне і разьмяшчэньне каштоўных мэталаў і камянёў ва ўклады і на гандаль каштоўнымі мэталамі і камянямі[12].
2 сакавіка 2012 году затрымалі старшыню Назіральнай рады «Тэхнабанка» Ўладзіслава Кацарэнку. У верасьні 2012 году старшыня Сьледчага камітэту Беларусі Валеры Вакульчык заявіў: «Кацарэнка дапамагаў кіраўнікам прыватных кампаній ухіляцца ад выплаты падаткаў і збораў, прадастаўляючы ім падробленыя дакумэнты і рэквізыты падкантрольных яму лжэпрадпрымальніцкіх структураў — рэзыдэнтаў Расейскай Фэдэрацыі, краінаў Балтыі, Вялікабрытаніі. Таксама Кацарэнка абвінавачваецца як кіраўнік групы, якая займаецца незаконным абменам валюты». 31 студзеня 2014 году Ўладзіслава Кацарэнку выраклі да 7 гадоў пазбаўленьня волі з адбываньнем ва ўмовах узмоцненага рэжыму па 4-х артыкулах Крымінальнага кодэксу Беларусі за: 1) крадзеж шляхам злоўжываньня службовым становішчам, 2) незаконную прадпрымальніцкую дзейнасьць, 3) ухіленьне ад выплаты падаткаў, 4) махлярства[13].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ а б https://tb.by/about/information/details/
- ^ https://tb.by/en/about/
- ^ https://tb.by/about/bank/
- ^ а б https://tb.by/upload/iblock/6e0/qpp5m4izgjz06zx02v2p3ntcadsmkwrv/tb_msfo_2021rus_comp.pdf
- ^ https://tb.by/upload/iblock/fcd/zspatewl66umdi3piu35ygk9t9a6sp0f/op_cen_bym_2021_f1.pdf
- ^ а б Афіцыйныя звесткі аб Тэхнабанку (рас.). Тэхнабанк. Праверана 21 верасьня 2025 г.
- ^ Аб банку. Кіраўніцтва, вакансіі, дакументы і зваротная сувязь (бел.). Тэхнабанк. Праверана 21 верасьня 2025 г.
- ^ Структура ўласнасці і акцыянеры (бел.). Тэхнабанк. Праверана 21 верасьня 2025 г.
- ^ Будова банка ў разрэзе рэгіёнаў (рас.). ААТ «Тэхнабанк». Праверана 20 лютага 2011 г.
- ^ Вірус «Нешта» паралізаваў «Тэхнабанк». Наша Ніва (10 траўня 2007). Праверана 20 лютага 2011 г.
- ^ «Тэхнабанк» гарантуе бяспеку WebMoney Transfer. Хартыя’97 (20 сакавіка 2008). Праверана 20 лютага 2011 г.
- ^ Аляксей Арэшка (2 чэрвеня 2010) Нацбанк зарэгістраваў далучэнне ААТ «Беларускі індустрыяльны банк» да ААТ «Тэхнабанк» Эканоміка. БелаПАН. Праверана 20 лютага 2011 г.
- ^ Экс-старшыня Наглядальнага савета банка прыгавораны да 7 гадоў // Зьвязда : газэта. — 1 лютага 2014. — № 19 (27629). — С. 2. — ISSN 1990-763x.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Афіцыйная бачына (бел.)
| Гэта — накід артыкула пра Беларусь. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |