Белінвэстбанк

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Беларускі банк разьвіцьця і рэканструкцыі «Белінвэстбанк»
Тып Адкрытае акцыянэрнае таварыства
Заснаваная 3 верасьня 2001 (21 год таму)
Краіна
Разьмяшчэньне Нацыянальны сьцяг Беларусі 220002, Менск, пр. Машэрава, 29
Ключавыя фігуры Старшыня праўленьня Андрэй Брышцелеў
Галіна банкаўская дзейнасьць
Прадукцыя банкаўскія паслугі
Абарачэньне Green Arrow Up Darker.svg1 639 млрд рублёў (2009 год; 584,7 млн $)
Апэрацыйны прыбытак Red Arrow Down.svg1 602 755 млн рублёў (2015)
Чысты прыбытак Red Arrow Down.svg24 259 млн рублёў (2015[1])
Лік супрацоўнікаў
Матчына кампанія Дзяржаўны камітэт па маёмасьці Рэспублікі Беларусь
Даччыныя кампаніі «Белбізнэслізінг», аграфірма «Фалічы»
Аўдытар «BDO International Limited»

Адкрытае акцыянэрнае таварыства «Белару́скі банк разьвіцьця́ і рэканстру́кцыі „Белінвэстба́нк“» — камэрцыйны банк у Рэспубліцы Беларусь. Асноўны бэнэфіцыяр — Дзяржаўны камітэт па маёмасьці Рэспублікі Беларусь (97,5% акцыяў)[3]. Статутны фонд — 231,4 млн руб (2017)[4]. Унесены ў Чорны сьпіс Эўразьвязу.

Дзейнасьць[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Мае 6 абласных управаў, 150 пунктаў продажу паслугаў[5]. Ад 2002 году мае замежнае прадстаўніцтва ў Варшаве (Польшча)[6].

Падпарадкоўваецца Дзяржаўнаму камітэту па маёмасьці Рэспублікі Беларусь, бо ўраду належаць больш як 97,5% акцыяў[3]. Ва ўласным падпарадкаваньні мае чатыры даччыныя прадпрыемствы:

  1. «Белбізнэслізінг»;
  2. «Белінвэст-інжынірынг»;
  3. аграфірму «Фалічы»;
  4. «Гарызонт-Белінвэст-Дэвэляпэр»[7].

На 1 лютага 2017 году памер зарэгістраванага статутнага фонду ААТ «Белінвэстбанк» склаў 231,4 млн рублёў[4]. Доля дзяржавы ў статутным фондзе — 99,1%[3]. Балянсавы прыбытак (на 1 лютага 2017) — 0,2 млн руб.

Рэквізыты[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Поўнае найменьне: адкрытае акцыянэрнае таварыства «Беларускі банк разьвіцьця і рэканструкцыі „Белінвэстбанк“». Скарочана: ААТ «Белінвэстбанк».

БІК — 153001739. S.W.I.F.T. — BLBB BY 2X. АКПА — 37558116. УНП — 807000028[8].

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

15 красавіка 1992 году чатыры камэрцыйныя банкі — «Менскбізнэсбанк», «Жылкамбанк», «Магабанк» і «Гароднякамбанк» — утварылі Беларускі акцыянэрны камэрцыйны банк рэканструкцыі і разьвіцьця «Белбізнэсбанк»[9]. 3 верасьня 2001 году шляхам зьліваньня «Белбізнэсбанку» і ААТ «Беларускі банк разьвіцьця» быў заснаваны «Белінвэстбанк»[5].

У 2005 годзе банку нададзены статус інвэстыцыйнага банку. «Белінвэстбанк» зьяўляецца ўпаўнаважаным банкам па абслугоўваньні дзяржаўных праграмаў.

Прыпыняў пазычаньне 1—15 сьнежня 2008 году[10].

Санкцыі ЭЗ[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

24 чэрвеня 2021 году быў унесены ў Чорны сьпіс Эўразьвязу. Санкцыі Эўрапейскага Зьвязу прадугледжваюць абмяжаваньні на пазыкі на рынках ЭЗ і даступнасьць крэдытаў з тэрмінам пагашэньня ў больш чым 90 дзён ад эўрапейскіх контрагентаў. 20 жніўня 2021 году «Fitch Ratings(uk)» выставіла банку рэйтынг «B» з нэгатыўным прагнозам. Адначасова з гэтым агенцыя адклікала рэйтынг па прычыне ўнясеньня банка ў санкцыйны сьпіс і паведаміла, што больш ня будзе ацэньваць альбо рабіць іншы аналіз дзейнасьці «Белінвэстбанку»[11].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Консолидированная финансовая отчетность в соответствии с МСФО за год, закончившийся 31 декабря 2015 года(рас.) (pdf) Консолидированная финансовая отчетность в соответствии с МСФО (включая комментарии руководства и информацию о показателях деятельности). ААТ «Белінвэстбанк». Праверана 24 лютага 2017 г.
  2. ^ http://epfr.gov.by/file/84461/content
  3. ^ а б в Структура собственности банка(рас.) Раскрытие информации. ААТ «Белінвэстбанк». Праверана 24 лютага 2017 г.
  4. ^ а б Основные показатели деятельности(рас.) О банке. ААТ «Белінвэстбанк». Праверана 24 лютага 2017 г.
  5. ^ а б О Банке(рас.). ААТ «Белінвэстбанк». Праверана 24 лютага 2017 г.
  6. ^ Агульны нарыс(анг.). ААТ «Белінвэстбанк». Праверана 12 лютага 2011 г.
  7. ^ Состав банковского холдинга(рас.) О Банке. ААТ «Белінвэстбанк». Праверана 24 лютага 2017 г.
  8. ^ Контактная информация(рас.) Контакты. ААТ «Белінвэстбанк». Праверана 24 лютага 2017 г.
  9. ^ Зьвесткі пра рэарганізаваныя банкі на тэрыторыі Рэспублікі Беларусі паводле стану на 24.02.2017(рас.) Банкаўская сістэма. Нацыянальны банк Рэспублікі БеларусіПраверана 24 лютага 2017 г.
  10. ^ «Белінвэстбанк» прыпыніў выдачу ўсіх крэдытаў. Наша Ніва (1 сьнежня 2008). Праверана 12 лютага 2011 г.
  11. ^ Fitch Affirms Belarusbank and Belinvestbank at 'B'/Negative; Withdraws Ratings(анг.). Fitch Ratings(uk) (2021-08-20). Праверана 2021-08-25 г.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]