Пётар Мятла

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Пётар Мятла
Пасол польскага Сойму
1922 — 1927
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся: 1890
в. Кухцінцы, Дзісенскі павет
Памёр: 12 жніўня 1938
Беламорска-Балтыйскі канал
Партыя: КПЗБ, БСРГ

Пётар Васільевіч Мятла (1890, в. Кухцінцы, Дзісенскі павет, цяпер Мёрскі раён — 12 жніўня 1938, Беламорска-Балтыйскі канал) — беларускі грамадзка-палітычны дзяяч. Пасол польскага сойму ў 1922—1927 гадах.

Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У 1906—1910 гадах навучаўся ў Дзісенскай гарадзкой вучэльні, у 1911—1912 гадах на пэдагагічных курсах у Коўне. Працаваў настаўнікам. У 1914—1917 гадах у расейскім войску; вучыўся ў Аляксееўскай ваеннай вучэльні, юнкеры якой у 1917 годзе выступілі супраць бальшавікоў. Арыштаваны разам зь іншымі юнкерамі. З канца 1917 да 1921 году настаўнічаў на Дзісеншчыне. З 1921 году ў Вільні. Працаваў у каапэрацыі. Удзельнічаў у стварэньні беларускіх школ.

Абраны ад Блёку нацыянальных меншасьцяў паслом польскага сойму ў 1922 годзе, ад сьвянцянскай акругі № 64. Сябра Беларускага пасольскага клюбу. З 1926 году сябра КПЗБ. Адзін са стваральнікаў і сябраў ЦК БСРГ. Рэдактар грамадоўскіх газэт. Аўтар публікацыі пра паездку з паслом Ярэмічам у 1924 годзе ў Менск.

Арыштаваны 16 студзеня 1927 году ў Валожыне польскімі ўладамі, нягледзячы на мандат пасла па справе Грамады. Сьледчы судзьдзя на падставе сабраных доказаў адразу прад’явіў абвінавачваньне[1]. У 1928 годзе на «працэсе 56-ці» атрымаў вырак 12 гадоў турмы.

Дзякуючы абмену палітычнымі вязьнямі з 1930 году ў БССР. У 1932—1933 гадах старшыня Камісіі па вывучэньні Заходняй Беларусі АН БССР. Жыў у Менску на вул. Савецкая, д. 89.

Арыштаваны 1 верасьня 1933 году годзе па справе «Беларускага нацыянальнага цэнтру». 9 студзеня 1934 году «як кіраўнік і арганізатар БНЦ» судовай калегіяй АДПУ СССР прыгавораны да расстрэлу. Расстрэл заменены 10 гадамі лягэру. Накіраваны на будаўніцтва Беламорска-Балтыйскага канала. Тамака памёр 12 жніўня 1938 году.

Рэабілітаваны 16 жніўня 1956 году Вайсковым трыбуналам Беларускай вайсковай акругі. Справа № 10182-с; захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • МЯТЛА Пётр Васільевіч // «Адраджэнцы Беларусі», выданьне культурна-асьветнага клюбу «Спадчына», прысьвечанае 90-годзьдзю абвяшчэньня незалежнасьці Беларускай Народнай Рэспублікі.