Аляксей Назарэўскі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Аляксей Назарэўскі
Nazareuski.jpg
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся: 15 сакавіка 1881(1881-03-15)
Сіняўка, Слуцкі павет, Менская губэрня, Расейская імпэрыя
Памёр: 1942
Партыя: Беларусы ў парлямэнце Польскай Рэспублікі (1918—1939)

Аляксей Васілевіч Назарэўскі (15 сакавіка 1881, Сіняўка каля Нясьвіжу — у 1942, Куйбышаў[1]) — беларускі палітык, сэнатар міжваеннай Польскай Рэспублікі ў 1922—1926 гадах.

Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У маладосьці працаваў на пошце ў Менску. У 1905 годзе прызваны на расейска-японскую вайну. Пазьней працаваў зьбіральнікам падаткаў у Баранавічах, ураднікам у Ігумене. У 1920—1922 гадах працаваў у каапэрацыі ў Баранавічах. У 1921 годзе, пасьля таго, як у Баранавічах згарэла праваслаўная царква, Назарэўскі стаў старшынём будаўнічага камітэту новай Сьвята-Пакроўскай царквы. Шмат каштоўных з мастацкага боку рэчаў (мазайкі абароў вядомых расейскіх мастакоў) ён атрымаў для баранавіцкай царквы з разбуранага ў Варшаве праваслаўнага сабору Аляксандра Неўскага.

У 1922 годзе абраны як беспартыйны сэнатарам ад сьпісу Блёку нацыянальных меншасьцяў у Наваградзкім ваяводзтве. У парлямэнце далучыўся да Беларускага пасольскага клюбу. На сканчэньні сэнату Першай кадэцыі атрымаў мандат раднага (дэпутата мясцовага савету) Баранавіч. Працаваў у магістраце Баранавіч.

Адзін са стваральнікаў Праваслаўнага беларускага дэмакратычнага аб’яднаньня, разам з сэнатарам Вячаславам Багдановічам і пратаярэям Луком Голадам зьяўляецца аўтарам статуту гэтага аб’яднаньня. Аднак хутка адыйшоў ад аб’яднаньня і стаў супрацоўнічаць з афіцыйнымі праваслаўнымі ўладамі Польшчы.

Прызначаны тэхнічным кіраўніком пры стварэньні арганізацыі Беларускі інстытут гаспадаркі і культуры ў 1926 годзе.

Карыстаючыся знаёмствам з савецкім агентам у Данцыгу, нейкім Курлянскім, перакінуў у СССР Міхаіла Кахановіча. Дзякуючы знаёмству зь немцамі перакінуў у Нямеччыну пасла Юрку Сабалеўскага.

Сасватаў свайму калегу сэнатару Аляксандру Ўласаву жонку Аляксандру, настаўніцу з Баранавіч.

Арыштаваны НКВД БССР 2 студзеня 1940 году ў сваёй хаце ў Баранавічах. 9 верасьня 1940 году асуджаны на 8 гадоў лягероў. У верасьні 1941 году вывезены з Сыблагу і накіраваны ў Паўладарскую вобласьць. напрыкацы 1941 быў амніставаны, выехаў да Казахстану, дзе фармавалася войска Андэрса. Памёр ў шпіталі ў горадзе Куйбышаў у 1942 годзе[2].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Жыцьцяпіс Назарэўскага
  2. ^ Sławomir Kalbarczyk – Z badań nad losami polskich parlamentarzystów represjonowanych przez władze sowieckie w latach 1939-1941, w: Okupacja sowiecka ziem polskich 1939–1941, pod red. Piotra Chmielowca, Rzeszów – Warszawa, 2005, s. 168.
  • Jacek Majchrowski, Kto był kim w Drugiej Rzeczypospolitej, Warszawa 1994