Банк ВТБ (Беларусь)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
ЗАТ «Банк ВТБ (Беларусь)»
Тып ЗАТ
Заснаваная 7 кастрычніка 1996
Краіна
Разьмяшчэньне Нацыянальны сьцяг Беларусі 220007 Менск, вул. Маскоўская, 14
Ключавыя фігуры старшыня праўленьня Ўладзімер Іваноў
Галіна Банкаўская сфэра
Прадукцыя банкаўскія паслугі
Чысты прыбытак 90,3 млрд руб. (01.10.2012)
Матчына кампанія ЗАТ «Банк ВТБ (Расея)»

Закрытае акцыйнае таварыства «Банк ВТБ (Беларусь)» — камэрцыйны банк у Рэспубліцы Беларусі. Статутны фонд — 84,4 млрд руб[1]. Кантрольны пакет (71,4%) належыць ЗАТ «Банк ВТБ (Расея)».

Рэквізыты[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Месцазнаходжаньне: 220007, Рэспубліка Беларусь, Менск, вул. Маскоўская, 14

БІК 153001108, УНП 101165625 , АКПА 37422144.

S.W.I.F.T. SLAN BY 22.

Тэлекс 252 670 SNB BY[2].

Дзейнасьць[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Банк зьяўляецца чальцом Беларускай гандлёва-прамысловай палаты, Асацыяцыі беларускіх банкаў, Беларускай валютна-фондавай біржы, Беларускага саюзу прадпрымальнікаў і ўпаўнаважаным агентам па разьмяшчэньні аблігацыяў Дзяржаўнага выйгрышнага валютнага займу Міністэрства фінансаў Рэспублікі Беларусь[1].

Мінуўшчына[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Заснаваны ў 1996 року пад назваю «Слаўнафтабанк». Зарэгістраваны Нацыянальным банкам Рэспублікі Беларусь 7 кастрычніка 1996[3].

У лістападзе 2007 року зьмяніў назву на Банк ВТБ (Беларусь) пасьля продажу кантрольнага пакету акцыяў групе ВТБ (Расея).

7 кастрычніка 2013 дзяржаўная доля акцыяў (25,9%) была прададзеная расейскаму «Банку ВТБ»[4].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ а б О банке(рас.) Главная. Банк ВТБ. Праверана 8 кастрычніка 2013 г.
  2. ^ Реквизиты(рас.) О банке. Банк ВТБ. Праверана 8 кастрычніка 2013 г.
  3. ^ Банкі, якія дзейнічаюць. Нацыянальны банк Рэспублікі БеларусьПраверана 8 кастрычніка 2013 г.
  4. ^ МЛ. (7 кастрычніка 2013) «Банк ВТБ» прадалі расейцам Навіны. БелсатПраверана 8 кастрычніка 2013 г.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]