Перайсьці да зьместу

БТА Банк

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
БТА Банк
Выява лягатыпу
Тып закрытае акцыянэрнае таварыства
Заснаваная 2002 год
Краіна
Разьмяшчэньне Беларусь
Ключавыя фігуры Султан Марэнаў[1] (старшыня праўленьня)
Галіна банкаўская
Прадукцыя банкаўскія паслугі
Чысты прыбытак
  • 4,06 млн беларускі рубель (2023)[2]
Лік супрацоўнікаў
Матчына кампанія SNRG Capital Eurasia[d][3]

Закрытае акцыянэрнае таварыства «БТА Банк» (скарочана ЗАТ «БТА Банк») — камэрцыйны банк у Рэспубліцы Беларусь. Статутны фонд — 61,3 млрд руб. (2013). Канчатковы бэнэфіцыярны ўласьнік — урад Рэспублікі Казахстан.

Банк спэцыялізуецца на працы з дробным і сярэднім бізнэсам, прыватнымі кліентамі, а таксама займаецца экспартна-імпартнымі апэрацыямі між Рэспублікай Беларусь і Рэспублікай Казахстан[4].

Аддзяленьні банку дзейнічаюць у Берасьці, Віцебску, Гомлі, Магілёве і Менску.

Асноўны акцыянэр — АТ «БТА Банк» (Казахстан, 99,7093% акцыяў)[4], 97,3% акцыяў якога ў сваю чаргу належаць акцыянэрнаму таварыству «Фундацыя нацыянальнага дабрабыту „Самрук-Казына“»[5]. У склад Групы БТА ўваходзяць таксама банкі «БТА-Казань» (Татарстан), «БТА Банк» (Украіна), «БТА Банк» (Грузія), «БТА Банк» (Армэнія) ды «Şekerbank T.A.Ş.» (Турэччына)[6].

Юрыдычны адрас: 220123 Менск, вул. В.Харужай, 20.

УНП 807000071.

S.W.I.F.T. AEBK BY 2X.

Банк зарэгістраваны 25 ліпеня 2002 року[7] пад назваю ЗАТ «Астанаэксімбанк».

У 2008 року казахстанскі «БТА Банк» выкупіў акцыі іншых уладальнікаў, павялічыўшы сваю долю з 48,94% да 99,29%. Пасьля гэтага беларускі банк быў перайменаваны ў «БТА Банк»[8].

  1. Руководство БТА Банка (рас.). БТА Банк. Праверана 22 кастрычніка 2013 г.
  2. 1 2 https://neobank.by/upload/documents/reporting/Заключение%20и%20отчетность%20МСФО%202023.pdf
  3. https://neobank.by/about/rebrending/
  4. 1 2 БТА Банк сегодня (рас.). БТА Банк. Праверана 22 кастрычніка 2013 г.
  5. Раскрытие информации (рас.). БТА Банк. Праверана 22 кастрычніка 2013 г.
  6. Группа БТА (рас.). БТА Банк. Праверана 22 кастрычніка 2013 г.
  7. Зьвесткі пра банкі, якія дзейнічаюць на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, іхніх філіях па стане на 22.10.2013 Банкаўская сыстэма. Нацыянальны банк Рэспублікі Беларусь. Праверана 22 кастрычніка 2013 г.
  8. БТА Банк ЗАО (рас.) Афіцыйны рэйтынг. InfoBank.by. Праверана 22 кастрычніка 2013 г.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]