Перайсьці да зьместу

Беларускі народны банк

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Беларускі народны банк
Тып Адкрытае акцыянэрнае таварыства
Дэвіз Адчуй будучыню!
Заснаваная 16 красавіка 1992[1]
Заснавальнікі Саюз прадпрымальнікаў Беларусі, Саюз архітэктараў Беларусі
Уласьнікі Банк Грузіі[2]
Краіна
Разьмяшчэньне Менск, пр. Незалежнасьці, д. 87а
Ключавыя фігуры Канстанцін Цэрэтэлі
Галіна банкаўская
Прадукцыя банкаўскія паслугі
Абарачэньне 25 054 млн рублёў (2010 год; 8 369 тыс $)
Апэрацыйны прыбытак 5 617 млн рублёў (2010 год; 1 876 тыс $)
Чысты прыбытак
Лік супрацоўнікаў
Матчына кампанія Банк Грузіі
Даччыныя кампаніі БНБ-Лізінг
Аўдытар «Эрнст энд Янг» (13 траўня 2011)

Белару́скі наро́дны банк — камэрцыйны банк Беларусі, заснаваны ў 1991 годзе. Мае 10 аддзяленьняў у Менску, а таксама па адным у Віцебску, Гомелі і Берасьці[5]. Бярэ ўдзел у Супольнасьці сусьветных міжбанкаўскіх фінансавых тэлекамунікацыяў[6] і Асацыяцыі беларускіх банкаў[7]. Статутны фонд складае 69,2 мільярды рублёў (2011). Найбольшымі пайшчыкамі зьяўляюцца Бэндэрлок Інвэстмэнц (Кіпр) — 43,46%, Банк Грузіі — 36,53% і Міжнародная фінансавая карпарацыя (Злучаныя Штаты Амэрыкі) — 19,99%[8].

26 студзеня 1991 году Саюзы прадпрымальнікаў і архітэктараў Беларусі заснавалі акцыянэрны камэрцыйны банк «Беларускі народны банк» (АКБ «БНБ»). У 1999 годзе банк ператварылі ў адкрытае акцыянэрнае таварыства[9]. Пастановаю ад 12 сакавіка 2003 году Кіраўніцтва Нацыянальнага банку Беларусі адклікала ў «БНБ» з 20 сакавіка 2003 году дазвол на прыцягненьне ва ўклады сродкаў фізычных асобаў празь ягоную няздольнасьць давесьці памер уласнага капіталу да 10 мільёнаў эўра[10]. 28 траўня 2008 году Банк Грузіі набыў 70%[11] акцыяў «БНБ» за 34,2 мільёны даляраў[12]. На 1 студзеня 2010 году, калі Банк Грузіі валодаў больш за 99% паёў «БНБ», нарматыўны капітал банка склаў 103,46 мільярды рублёў (> 25 млн эўра), што дазволіла вярнуць права на прыцягненьне сродкаў фізычных асобаў ва ўклады[13]. 8 ліпеня 2010 году Міжнародная фінансавая карпарацыя набыла 20% паёў банка за $8,2 млн і вылучыла яму пазыку на $5 мільёнаў[14].

У лістападзе 2022 года банк быў даданы ў санкцыйны сьпіс Канады[15].

  1. ^ https://www.bnb.by/o-nas/o-banke/korporativnaya-informatsiya/
  2. ^ https://www.bnb.by/o-nas/o-banke/korporativnaya-informatsiya/aktsionery/
  3. ^ https://bnb.by/upload/iblock/fd8/96o255x6rlwda0bvgcansur3rxycz6wj.pdf
  4. ^ https://bnb.by/upload/iblock/1bf/1bfa8a24f8f504eb5c7a48eb458b1e96.pdf
  5. ^ Як нас знайсьці. ААТ «Беларускі народны банк». Праверана 16 лютага 2011 г.
  6. ^ Карпаратыўная інфармацыя. ААТ «Беларускі народны банк». Праверана 16 лютага 2011 г.
  7. ^ Удзельнікі. Асацыяцыя беларускіх банкаў. Праверана 16 лютага 2011 г.
  8. ^ Акцыянэры. ААТ «Беларускі народны банк». Праверана 16 лютага 2011 г.
  9. ^ «Беларускі народны банк», адкрытае акцыянэрнае таварыства (Менск). Нацыянальная бібліятэка БеларусіПраверана 14 сакавіка 2011 г.
  10. ^ Яшчэ чатыры банкі пазбаўленыя ліцэнзіі на прыцягненьне ўкладаньняў. Хартыя’97 (13 сакавіка 2003). Праверана 15 сакавіка 2011 г.
  11. ^ Відэарэпартаж з сумеснай прэс-канфэрэнцыі кіраўніцтва ААТ «Банк Грузіі» і ААТ «Беларускі народны банк». БелаПАН (29 траўня 2008). Праверана 15 сакавіка 2011 г.
  12. ^ Сямён Печанко (13 траўня 2008) Беларускі народны банк Грузіі. Наша НіваПраверана 15 сакавіка 2011 г.
  13. ^ Глябальная праграма гандлёвага фінансаваньня БелаПАН. Радыё Рацыя (27 лютага 2010). Праверана 15 сакавіка 2011 г.
  14. ^ IFC набыла 20% акцый Беларускага народнага банка за $8,2 мільёна. Наша Ніва (8 ліпеня 2010). Праверана 15 сакавіка 2011 г.
  15. ^ Под санкции Канады попали ряд белорусских банков и БелЖД (рас.) Office life

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]