Белаграпрамбанк
Тып | адкрытае акцыянэрнае таварыства |
---|---|
Дэвіз | Традыцыі будучыні |
Заснаваная | 3 верасьня 1991 (29 гадоў таму) |
Краіна | Беларусь |
Разьмяшчэньне | Менск, прасп. Жукава, 3 |
Ключавыя фігуры | Анатоль Лысюк (старшыня праўленьня) |
Галіна | банкаўская сфэра |
Прадукцыя | банкаўскія паслугі |
Абарачэньне | ![]() |
Апэрацыйны прыбытак | 302 847,5 млн. руб. (2011 год)[1] |
Чысты прыбытак | ![]() |
Даччыныя кампаніі | «Аграбізнэкансалт», «Агралізінг» ды інш. |
Аўдытар | «Дэлойт і Туш» |
«Белаграпрамбанк» — дзяржаўны камэрцыйны банк Рэспублікі Беларусь, што аказвае поўны спэктар банкаўскіх паслугаў для ўсіх катэгорыяў кліентаў. Мае ліцэнзіі на ажыцьцяўленьне банкаўскай дзейнасьці, прафэсійнай і біржавой дзейнасьці па каштоўных паперах. Мае 7 даччыных прадпрыемстваў: «Аграбізнэкансалт», «Агралізінг», «Азярыцкі-Агра», «Белданагра», «Тураўскі малочны камбінат», «Тураў Фрост Ворк», «Тураўшчына»[4]. На 2010 год меў 7 філіялаў, 69 аддзяленьняў, 199 разьлікова-касавых цэнтраў[5].
Дзейнасьць[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Статутны фонд — болей за 4 трлн руб. (на 3 жніўня 2010 году)[6].
Рэйтынгі банка[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
У 2009 годзе, паводле ацэнкі міжнароднага выданьня «The Banker» займаў 403-е месца ў сьвеце па аб’ёме ўласнага капіталу, 16-е — сярод банкаў Цэнтральнай і Ўсходняй Эўропы і 1-е сярод банкаў Рэспублікі Беларусь[7].
Займае 325-е месца ў сьвеце па аб’ёме ўласнага капіталу, 9-е — сярод банкаў Цэнтральнай і Ўсходняй Эўропы і 1-е сярод банкаў Рэспублікі Беларусь (у 2010 годзе, па ацэнцы міжнароднага выданьня «The Banker»)[8].
Мае 76 філіяў па краіне (2-е месца ў Беларусі)[9], прадстаўніцтва ў Міляне (Італія)[10].
У адпаведнасьці з пастановай Савету Міністраў і Нацыянальнага банку Рэспублікі Беларусь № 849/7 ад 18 чэрвеня 2008 году ААТ «Белаграпрамбанк» зьяўляецца банкам, упаўнаважаным абслугоўваць дзяржаўныя праграмы.
ААТ «Белаграпрамбанк» зьяўляецца галаўной арганізацыяй банкаўскага холдынгу.
Мінуўшчына[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Заснаваны 3 верасьня 1991 году[11]. На 2 ліпеня 2009 году рахункі ў банку мелі больш за 28 тыс. прадпрыемстваў і больш за мільён фізычных асобаў[12].
У жніўні 2010 году ААТ «Белаграпрамбанк» першым сярод беларускіх банкаў укараніў сыстэму мэнэджмэнту якасьці абслугоўваньня фізычных асобаў і атрымаў сэртыфікат яе адпаведнасьці стандартам СТБ ISO 9001[13].
Апэрацыйны даход у 2009 годзе складаў 152,1 млрд рублёў (54,3 млн $), у 2010 годзе — 253 382,5 млн руб[14].
Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- ^ Звязда №57 (27172) 24 сакавіка 2012. С. 5
- ^ Справаздача за 2009 год паводле міжнародных стандартаў(рас.). Белаграпрамбанк (15 красавіка 2010). Праверана 12 лютага 2011 г.
- ^ Зьвесткі аб сярэднеўзважаным курсе беларускага рубля да замежных валютаў на валютным рынку Рэспублікі Беларусь за 2009 год. Нацыянальны банк Рэспублікі Беларусь. — Паводле сярэдняе за 2009 год цаны (2803,27) набыцьця даляра за рублі на валютным рынку. Праверана 07 сьнежня 2010 г.
- ^ Ліцэнзіі і становішча(анг.). Белаграпрамбанк. Праверана 12 лютага 2011 г.
- ^ Сьвятлана Барысенка. ААТ «Белаграпрамбанк» прырастае ўкладамі // Зьвязда : газэта. — 12 кастрычніка 2010. — № 199 (26807). — С. 2. — ISSN 1990-763x.
- ^ ОАО «Белагропромбанк» увеличило размер уставного фонда Навіны банку. ААТ «Белаграпрамбанк» (3 жніўня 2010). Праверана 13 верасьня 2010 г.
- ^ Летопись банка(рас.) О банке. ААТ «Белаграпрамбанк». Праверана 13 верасьня 2010 г.
- ^ Информация о банке. ААТ «Белаграпрамбанк» (2011). Праверана 7 студзеня 2013 г.
- ^ Филиальная сеть(рас.) О банке. ААТ «Белаграпрамбанк». Праверана 13 верасьня 2010 г.
- ^ Представительство банка(рас.) О банке. ААТ «Белаграпрамбанк». Праверана 13 верасьня 2010 г.
- ^ Информация о банке(рас.) Все банки. InfoBank.by. Праверана 13 верасьня 2010 г.
- ^ ААТ Белаграпрамбанк: мы ўмеем вырошчваць грошы // Зьвязда : газэта. — 2 ліпеня 2009. — № 121 (26479). — С. 6. — ISSN 1990-763x.
- ^ ОАО «Белагропромбанк» - первый банк Беларуси, внедривший систему менеджмента качества в соответствии с требованиями стандарта СТБ ISO 9001(рас.) Навіны банку. ААТ «Белаграпрамбанк» (3 верасьня 2010). Праверана 13 верасьня 2010 г.
- ^ Звязда №57 (27172) 24 сакавіка 2012. С.5
Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- Афіцыйная бачына(рас.)