Страча

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Рака
Страча
Страча
Агульныя зьвесткі
Выток воз. Малыя Швакшты
Вусьце Вяльля
Краіны басэйну Беларусь
Даўжыня 59 км
Сярэднегадавы сьцёк 9,1 м³/с
Плошча басэйну 1140 км²
Нахіл воднай паверхні 1 ‰
Commons-logo.svg Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Стра́ча — правы прыток Вяльлі, бярэ пачатак у возеры Малыя Швакшты, працякае праз тэрыторыю заказьніку «Блакітныя азёры». Даўжыня 59 км. Найбуйнейшыя прытокі — Лынтупка, Біёста (справа), Сьвірыца (зьлева).

Помнікі прыроды: на правым беразе — геалягічнае агаленьне Камарышкі, на левым — Альшэўскі парк (вёска Альшэва).

2 лютага 1944 году над рэкай Страча адбылася бітва паміж польскімі партызанамі 5-й Віленскай брыгады Арміі Краёвай і групай з 1600 савецкіх партызанаў. Салдаты Арміі Краёвай эвакуяваліся праз раку са стратамі: 2 загінулыя і 6 параненых.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Блакітная кніга Беларусі: энцыкл. / Рэдкал.: Н. А. Дзісько, М. М. Курловіч, Я. В. Малашэвіч і інш.; Маст. В. Г. Загародні. — Менск: БелЭн, 1994. — 415 с. ISBN 5-85700-133-1. С. 351

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg Страчасховішча мультымэдыйных матэрыялаў