Вераб’і (возера)
Возера
Вераб’і
Вераб’і | ||||||||||||||||||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы |
Вераб’і́ — возера ў Астравецкім раёне Гарадзенскай вобласьці. Знаходзіцца за 33 км на паўночны ўсход ад гораду Астраўцу каля вёскі Вераб’і. Належыць да групы Сарачанскіх азёр.
Возера знаходзіцца ў басэйне ракі Страчы. Плошча Вераб’ёў складае 0,46 км². Найбольшая глыбіня возера — 3,1 м. Даўжыня возера — 1,12 км, найбольшая шырыня — 0,57 км. Даўжыня берагавой лініі — 2,9 км. Аб’ём вады ў возеры складае 0,94 млн м³, плошча вадазбору возера — 8,2 км².
Схілы катлавіны возреа маюць вышыню 12—13 м, на поўдні вышыня схілаў складае да 5 м. Схілы пераважна разараныя, на поўдні знаходзяцца пад лесам. Берагі возера нізкія, на паўднёвым усходзе і захадзе — сплавінныя. На поўначы берагі зьліваюцца з схіламі.
Дно вадаёма плоскае, на мелкаводзьдзі пяшчанае, глыбей — высланае сапрапэлем. Зарастае 35% плошчы паверхні возрера. Паласа прыбярэжнай расьліннасьці пашыраная да глыбіні 1,8—2 м і мае шырыню 15—20 м.
Па паўднёвым захадзе ў возера ўпадае ручай з возера Гульбеза. Па паўднёвым усходзе зь Вераб’ёў выцякае ручай у раку Страчу.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Блакітная кніга Беларусі: энцыкл / Рэдкал.: Н. А. Дзісько, М. М. Курловіч, Я. В. Малашэвіч і інш.; Маст. В. Г. Загародні. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — ISBN 5-85700-133-1 С. 92
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Вераб’і (возера) — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў