Ашмянка
Ашмянка лац. Ašmianka | |
Рака Ашмянка | |
Агульныя зьвесткі | |
---|---|
Выток | каля в. Мураванай Ашмянкі |
Вусьце | Вяльля |
Краіны басэйну | Беларусь |
Вобласьці | Гарадзенская вобласьць |
Даўжыня | 105 км |
Сярэднегадавы сьцёк | 13,4 м³/с |
Плошча басэйну | 1490 км² |
Нахіл воднай паверхні | 0,8 ‰ |
Ашмя́нка — рака ў Беларусі, левы прыток Вяльлі (басэйн Нёману). Цячэ ў Гарадзенскае вобласьці. Даўжыня 105 км. Плошча вадазбору 1490 км². Выдатак вады ў вусьці 13,4 м³/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,8 ‰.
Асноўныя прытокі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]На рацэ
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Места: Ашмяны
- Гістарычныя мястэчкі: Мураваная Ашмянка, Жупраны, Солы
- Вадасховішча: Рачунскае
- Зона адпачынку: Ашмянка
- ГЭС: Рачунская
Агульныя зьвесткі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Пачынаецца каля вёскі Мураванай Ашмянкі Ашмянскага раёну, у вярхоўі цячэ цэнтральнай часткай Ашмянскага ўзвышша, у сярэдняй і ніжняй плыні — Нарачанска-Вялейскай нізінай.
Даліна выразная, яе шырыня 1—1,5 км. Абалона роўная, перасечаная, шырынёй ад 200 да 300 м, у ёй некалькі азёраў — найбольшае зь іх возера Рыжае. Рэчышча ў межань да вусьця ракі Гаружанкі мае шырыню 3—5 м, ніжэй 15—20 м; на працягу 6,3 км каналізаванае (ад вёскі Мураванай Ашмянкі да вусьця ракі Забалаці). Берагі стромкія, абрывістыя, у ніжняй плыні парасьлі хмызьняком.
Замярзае ў сярэдзіне сьнежня, крыгалом у канцы сакавіка. Каля вёскі Харанжышках сажалка (плошча 0,02 км²). У абалоне мэліярацыйныя каналы[1].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Блакітная кніга Беларусі. Энцыкл. — Мн.: 1994. С. 48.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Блакітная кніга Беларусі: энцыкл / Рэдкал.: Н. А. Дзісько, М. М. Курловіч, Я. В. Малашэвіч і інш.; Маст. В. Г. Загародні. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — ISBN 5-85700-133-1