Аляксандар Хадкевіч (ваявода наваградзкі)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Гэта састарэлая вэрсія гэтай старонкі, захаваная ўдзельнікам ZéroBot (гутаркі | унёсак) у 17:09, 8 студзеня 2012. Яна можа істотна адрозьнівацца ад цяперашняй вэрсіі.
Аляксандар Хадкевіч
Аляксандар Хадкевіч, здымак з даўняга партрэту
Аляксандар Хадкевіч, здымак з даўняга партрэту

Герб «Касьцеша»
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся 1457
Памёр 28 траўня 1549
Пахаваны
Род Хадкевічы
Бацькі Іван Хадкевіч[d]
Агнешка Бельская[d]
Дзеці Геранім Хадкевіч, Юры Хадкевіч[d], Аляксандра з Хадкевічаў[d][1], Рыгор Хадкевіч[2] і Соф’я з Хадкевічаў[d]

Алякса́ндар Хадке́віч (1457, Наваградак або Баранавічы — 28 траўня 1549) — дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага, мэцэнат. Ваявода наваградзкі1544), канюшы надворны літоўскі1502), маршалак вялікі літоўскі (15061509, 15111547[3]). Пачынальнік узвышэньня роду Хадкевічаў.

Трымаў Пуньскае (1506), Берасьцейскае (1529) ды Кнышынскае (1530) староствы.

Біяграфія

З магнацкага роду Хадкевічаў гербу «Касьцеша», сын Івана і Яўнуты (Агнешкі) Соф’і Бельскай.

Праз сваю маці быў другім кузэнам братоў Ягелонаў: вялікага князя Аляксандра, караля польскага Ян Альбрэхта, і вялікага князя Жыгімонта II. Меў дзьвюх сясьцёр: Аграфену і Якумілу.

Меў вялізныя зямельныя ўладаньні ў паўночна-ўсходняй частцы Вялікага Княства Літоўскага з цэнтрам у Гарадку. У 1498 са смаленскім япіскапам Язэпам Солтанам заснаваў праваслаўны манастыр у Гарадку, але ў 1502 годзе манахі зьехалі ў Сухі Груд.

На гэтым месцы А. Хадкевіч збудаваў у 1510-11 гадох Супрасьлеўскі манастыр. Канстантынопальскі патрыярх Ерамія II Транас выдаў адмысловы эдыкт з дазволам на ягонае заснаваньне. Першай у сутарэньнях манастыра была пахаваная маці А. Хадкевіча.

Дабравешчанская царква ў Супрасьлі

11 траўня 1513 году ажаніўся з князёўнай Васілісай Галоўчынскай гербу «Лебедзь». У шлюбе зь якой меў трох сыноў, што запачаткавалі тры галіны роду Хадкевічаў: Гераніма, Рыгора (абодва каля 1505 году, Вільня) і Юрыя (1515, Трокі); таксама маў дачок Соф’ю (1517, Вільня) і Ганну Эўфрасіньню.

Па сьмерці пахаваны разам з жонкай у Супрасьлеўскім манастыры.

Глядзіце таксама

Крыніцы

Літаратура

Вонкавыя спасылкі