Пунск
| Пунск лац. Puńsk польск. Puńsk | |||
| Населены пункт | |||
Касьцёл | |||
| |||
| Краіна | Польшча | ||
|---|---|---|---|
| Ваяводзтва | Падляскае | ||
| Павет | Сейненскі | ||
| Гміна | Пунск | ||
| Геаграфія | |||
| Вышыня НУМ | 168 м | ||
| Часавы пас | |||
| Каардынаты | 54°15′03″ пн. ш. 23°10′40″ у. д.HGЯO | ||
| Насельніцтва | |||
| Колькасьць | 1336 чал. (2011) | ||
| Лічбавыя ідэнтыфікатары | |||
| Паштовы індэкс | 16-515 | ||
| Нумарны знак | BSE | ||
| Сайт | punsk.com.pl | ||
| Пунск на мапе Польшчы Пунск | |||
Пунск (польск. Puńsk) — вёска ў Польшчы, на беразе возера Пуні. Цэнтар сельскай гміны Сейненскага павету Падляскага ваяводзтва. Знаходзіцца за 5 км на захад ад граніцы зь Летувой.
Пунск — даўняе магдэбурскае места гістарычнай Троччыны.
Назва
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Вялікае Княства Літоўскае
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Першы пісьмовы ўпамін пра Пунск датуецца 1597 годам, калі Станіслаў Заліўскі заснаваў тут мястэчка і збудаваў касьцёл. У гэты час Пунск уваходзіў у склад Троцкага павету Троцкага ваяводзтва.
У 1647 годзе кароль і вялікі князь Уладзіслаў Ваза надаў Пунску Магдэбурскае права і герб[2]. У 1700 годзе тут дзеялі школа і шпіталь[3].
Пад уладай Расейскай імпэрыі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795 год) Пунск апынуўся ў складзе Прусіі, у 1807 годзе згодна з Тыльзіцкай мірнай дамовай — у складзе Расейскай імпэрыі, у Сейненскім павеце Аўгустоўскай губэрні. На 1827 год у мястэчку было 82 будынкі.
За часамі Першай сусьветнай вайны ў 1915 годзе Пунск занялі войскі Нямецкай імпэрыі
Найноўшы час
[рэдагаваць | рэдагаваць код]У 1919—1920 гадох каля Пунску адбываліся баі паміж польскімі і летувіскімі войскамі. 19 ліпеня 1920 году мястэчка занялі летувіскія войскі ў зьвязе з бальшавікамі, у 1921 годзе — польскія войскі. Згодна з Рыскай мірнай дамовай 1921 году Пунск апынуўся ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі.
За часамі Другой сусьветнай вайны зь верасьня 1939 да 1945 году Пунск знаходзіўся пад акупацыяй нацысцкай Нямеччыны.
Насельніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Насельніцтва Пунску скарачаецца ў выніку нізкае нараджальнасці. У Пунску маецца найбольшая колькасьць летувісаў у Польшчы. Існуе іх грамада — Летувіскае грамадзка-культурнае таварыства.
Дэмаграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- XIX стагодзьдзе: 1827 год — 748 чал.[4]
- XXI стагодзьдзе: 2011 год — 1336 чал.
Турыстычная інфармацыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Славутасьці
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Касьцёл Унебаўзяцьця Найсьвяцейшай Панны Марыі (1877—1881)
- Могілкі: каталіцкія, капліца; юдэйскія
- Плябанія (1873)
- Сынагога (канец XIX — пачатак XX ст.)
Галерэя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Краявіды Пунску
- Капліца
- Плябанія
- Сынагога
- Заезны дом
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Сяргей Шупа, Навіны сусьветнай культуры, Радыё Свабода, 19 лістапада 2001 г.
- ↑ Wiśniewski J. Dzieje osadnictwa w powiecie sejneńskim od XV do XIX wieku // Materiały do dziejów Ziemi Sejneńskiej. — Warszawa: Państwowe Wydawnictwo Naukowe, 1963. S. 86.
- ↑ Wiśniewski J. Dzieje osadnictwa w powiecie sejneńskim od XV do XIX wieku // Materiały do dziejów Ziemi Sejneńskiej. — Warszawa: Państwowe Wydawnictwo Naukowe, 1963. S. 165.
- ↑ Chlebowski B. Puńsk // Słownik geograficzny... T. IX. — Warszawa, 1888. S. 302.
| ||||||||