Царква Дабравешчаньня Багародзіцы (Супрасьля)
Помнік сакральнай архітэктуры | |
Царква Дабравешчаньня Багародзіцы
| |
Дабравешчанская царква
| |
Краіна | Польшча |
Места | Супрасьля |
Каардынаты | 53°12′39″ пн. ш. 23°20′14″ у. д. / 53.21083° пн. ш. 23.33722° у. д.Каардынаты: 53°12′39″ пн. ш. 23°20′14″ у. д. / 53.21083° пн. ш. 23.33722° у. д. |
Канфэсія | Польская аўтакефальная праваслаўная царква |
Эпархія | Беластоцка-Гданьская япархія[d] |
Архітэктурны стыль | беларуская готыка |
Статус | нерухомая славутасьць[d] |
Царква Дабравешчаньня Багародзіцы | |
Царква Дабравешчаньня Багародзіцы на Вікісховішчы |
Царква́ Дабраве́шчаньня Багаро́дзіцы або Зьвестава́ньня Багаро́дзіцы — помнік архітэктуры пачатку XVI стагодзьдзя ў Супрасьлі, узор сакральнага абарончага дойлідзтва Вялікага Княства Літоўскага. Галоўная царква Супрасьлеўскага манастыра, знаходзіцца ў цэнтры архітэктурнага комплексу. Пры пабудове была ў юрысдыкцыі Канстантынопальскага патрыярхату, цяпер — Польскай аўтакефальнай праваслаўнай царквы. Дзее. Твор архітэктуры готыкі. Аб’ект Культурнага рэгістру спадчыны Польшчы.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Вялікае Княства Літоўскае
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Будаваньне мураванай царквы Супрасьлеўскага манастыра вялося ў 1505—1510 гадох на сродкі маршалка Аляксандра Хадкевіча пры ўдзеле смаленскага япіскапа Язэпа Солтана. У 1511 годзе царкву асьвяцілі. У 1550 годзе да паўднёва-ўсходняга вугла алтарнай часткі прыбудавалі рызьніцу. У 1557 годзе інтэр’ер царквы аздобілі фрэскамі.
У 1614 годзе царква прыняла Берасьцейскую унію. У XVII ст. да заходняга фасада прыбудавалі прытвор. У 1771 годзе завяршэньне вежаў і інтэр’ер рэканструявалі ў стылі барока.
Пад уладай Расейскай імпэрыі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Па трэцім падзеле Рэчы Паспалітай (1795 год), калі Супрасьля спярша апынулася ў складзе Прусіі, а з 1807 году — Расейскай імпэрыі, царква працягвала дзеяць як уніяцкая. Аднак па гвалтоўнай ліквідацыі Грэцка-Каталіцкай (Уніяцкай) царквы ў 1839 годзе расейскія ўлады адабралі царкву разам з манастыром у Сьвятога Пасаду і перадалі ў валоданьне Ўрадавага сыноду Расейскай імпэрыі (Маскоўскай царквы).
У 1852—1859 гадох фрэскі, пашкоджаныя зацёкамі, замазалі белай фарбай. А ў 1887 годзе пры зняцьці пабелкі сухім спосабам частку фрэсак папсавалі.
За часамі Першай сусьветнай вайны ў 1915 годзе Супрасьлеўскі абраз і пэўнае царкоўнае начыньне эвакуявалі ў Расею.
Найноўшы час
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У 1919 годзе будынак царквы перайшоў у дзяржаўны скарб міжваеннай Польскай Рэспублікі. У 1927 годзе царкву асьвяцілі як касьцёл.
У 1939 годзе савецкія ўлады разьмясьцілі ў будынку царквы майстэрні і кузьню, а ў кастрычніку таго ж году — спартовую залу 4-га матацыклетнага палку РСЧА. За часамі нямецка-савецкай вайны 28 ліпеня 1944 году войскі Трэцяга Райху ўзарвалі царкву пры адступленьні. На слупох захаваліся рэшткі фрэсак (30 фрагмэнтаў), зафіксаваныя ў 1945—1946 гадох польскімі рэстаўратарамі.
4 чэрвеня 1984 году адбылося закладаньне першага каменю дзеля адбудовы царквы, якая завершылася ў 1999 годзе. У пачатку 1990-х гадоў улады Беларусі выдаткавалі на аднаўленьне царквы 200 тысячаў штук цэглы і 500 м³ граніту[1].
Архітэктура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Помнік гатычнага сакральнага дойлідзтва Вялікага Княства Літоўскага, мадыфікаваная вэрсія ўласьцівага бізантыйскай традыцыі крыжова-купальнага храма з рысамі рымскай базылікі. Спалучэньне гатычных элемэнтаў зь бізантыйскімі дало падставу назваць гэты стыль готыкай ВКЛ[2]. 5-вежавая кампазыцыя царквы набліжае яе да Полацкага Сафійскага сабору і Віленскай Прачысьценскай царквы.
Мае выразныя абарончыя рысы. Наверсе сьценаў асноўнага аб’ёму і алтарнай часткі знаходзяцца байніцы. Да абароны таксама прызначаліся чатыры нарожныя вежы, тым часам цэнтральны сьветлавы 8-гранны барабан, завершаны купалам, у спалучэньні з высокім гатычным дахам надаваў усёй кампазыцыі выцягнуты характар. Архітэктар дасягнуў высокага майстэрства ў інтэрпрэтацыі гатычных формаў і тэхналёгіяў дзеля прыстасаваньня іх да праваслаўнай традыцыі. 4-слупавая 3-нэфавая з трыма гранёнымі апсыдамі пабудова мае выцягнуты падоўжнай восьсю плян. Ад пачатку вежы мелі цыліндрычную форму, пазьней над імі паставілі 8-гранныя ярусы. У цокальнай частцы фасады аздабляюцца трыльяжным арнамэнтам зь перапаленай цэглы. Бакавыя сьцены праразаюцца сьпічастымі вокнамі. Вокны на бакавых праслах галоўнага фасада маюць круглую форму. Звонку пас машыкуляў утварае своеасаблівы аркатурны фрыз. Тарцы дахаў з чатырох бакоў закрываюць магутныя франтоны, аздобленыя рытмічна разьмешчанымі роўнымі нішамі з паўкруглым завяршэньнем.
Цэнтральны нэф значна шырэйшы за бакавыя. На ўваходам месьціліся хоры, на якія вялі вітыя ўсходы ў паўночна-заходняй вежы. Нэфы пераходзяць у апсыды. Унутраную прастору перакрывалі разнастайныя гатычныя скляпеньні: крыжовыя, сеткавыя, зорчатыя, сотавыя[3].
Інтэр’ер аздабляўся багатым фрэскавым росьпісам. У прамежку паміж сьветлавым барабанам і купалам на кожнай з граняў сьцяны пачаргова адлюстроўваліся па дзьве франтальныя фігуры шасьцікрылых сэрафімаў і арханёлаў. У сьветлавым барабане паміж вокнамі разьмяшчаліся па тры выявы сьвятых і прарокаў. Ніжэй праходзіў шырокі дэкаратыўна-аранамэнтальны фрыз, пад якім разьмяшчалі выявы апосталаў. На ўсходняй грані васьмерыка — сьвятыя Пётар, Павал і Ян Багаслоў, на астатніх — па дзьве выявы. Пад апостальскіх пасам, які падзяляўся толькі карычнева-чырвонай разгранкай, разьмяшчаліся пакаленныя выявы мучанікаў з крыжамі ў руках. Ніжэй месьціліся мэдальёны з паяснымі выявамі сьвятых, паміж якімі былі арнамэнтальныя ўзоры. На ветразях барабана разьмяшчаліся чатыры сымбалі эвангелістаў. Пэрымэтрам сьценаў у два рэгістры ішлі эвангельскія сюжэты, прысьвечаныя галоўным парадкам акафісту Багародзіцы і пэўным сцэнам з жыцьця Хрыста.
Захавалася 30 фрагмэнтаў фрэсак (экспануюцца ў Супрасьлеўскім музэі абразоў пры манастыры), якія разьмяшчаліся на двух 8-гранных слупах ва ўнутранай падкупальнай прасторы. Гэта выявы мучанікаў, арнамэнтальна-дэкаратыўныя фрызы, які пакрывалі капітэлі слупоў. Цалкам захавалася толькі сем фрэсак з выявамі мучанікаў і тры мэдальёны з пакаленнымі выявамі сьвятых, астатнія давялося зьбіраць асобнымі кавалкамі і фрагмэнтамі.
У царкве захоўваліся крыж з часьцінкай дрэва Жыватворнага Крыжа 1500—1510 гадоў, даразахавальніца ў выглядзе Супрасьлеўскай царквы, срэбраны пацір з родавым гербам Хадкевічаў, а таксама іншыя рэчы: паціры, абклады кніг і абразоў, аздобленыя рознымі відамі дэкору[4].
Галерэя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Гістарычная графіка
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]-
сяр. XVIII ст.
-
1867 г.
-
1882 г.
-
В. Гразноў, XIX ст.
-
В. Гразноў, XIX ст.
-
В. Гразноў, XIX ст.
-
В. Гразноў, 1887 г.
-
В. Гразноў, 1887 г.
-
В. Гразноў, 1887 г.
-
1890 г.
-
1892 г.
-
П. Пакрышкін, 1911 г.
Гістарычныя здымкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]-
1864 г.
-
1864 г.
-
1864 г.
-
1864 г.
-
1864 г.
-
1864 г.
-
1864 г.
-
1864 г.
-
1864 г.
-
1887—1897 гг.
-
1888 г.
-
1896 г.
-
1896 г.
-
1897 г.
-
1897 г.
-
1900 г.
-
С. Забароўскі, 1907 г.
-
С. Забароўскі, 1907 г.
-
С. Забароўскі, 1907 г.
-
С. Забароўскі, 1907 г.
-
І. Чысьцякоў, 1908 г.
-
І. Чысьцякоў, 1908 г.
-
І. Чысьцякоў, 1908 г.
-
І. Чысьцякоў, 1908 г.
-
П. Пакрышкін, 1909 г.
-
П. Пакрышкін, 1909 г.
-
П. Пакрышкін, 1909 г.
-
П. Пакрышкін, 1909 г.
-
П. Пакрышкін, 1909 г.
-
П. Пакрышкін, 1909 г.
-
П. Пакрышкін, 1909 г.
-
1911 г.
-
1911 г.
-
да 1915 г.
-
5 верасьня 1915 г.
-
1915—1918 гг.
-
В. Кешкоўскі, 1923 г.
-
В. Кешкоўскі, 1923 г.
-
1936 г.
-
Г. Паддэмбскі, 1936 г.
-
да 1939 г.
-
да 1939 г.
-
да 1939 г.
-
да 1939 г.
-
да 1939 г.
-
да 1939 г.
-
да 1939 г.
-
да 1939 г.
-
да 1939 г.
-
да 1939 г.
-
1941 г.
-
1941 г.
Сучасныя здымкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]-
Агульны выгляд
-
Галоўны фасад ад брамы
-
З боку апсыды
-
Усярэдзіне
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Андрэй Скурко (13 студзеня 2006) Маленькая скварачка ў вялікай кашы Палітыка. Радыё «Свабода». Праверана 5 чэрвеня 2010 г.
- ^ Уладзімер Міхневіч (27 чэрвеня 2009) Супрасьль Вакол сьвету. Польскае радыё для замежжа. Праверана 5 чэрвеня 2010 г.
- ^ ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 2. С. 642.
- ^ Гісторыя беларускага мастацтва: У 6 т. Т. 1: Ад старажытных часоў да другой паловы XVI ст.; [рэд. кал.: С. В. Марцэлеў (гал.рэд.) [і інш.] ; рэд. тома С. В. Марцэлеў, Л. М. Дробаў ; АН БССР, Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору. — Мінск : Навука і тэхніка, 1987. — 303 с. : іл.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — 788 с. — ISBN 985-11-0378-0
- Гісторыя беларускага мастацтва: У 6 т. Т. 1: Ад старажытных часоў да другой паловы XVI ст.; [рэд. кал.: С. В. Марцэлеў (гал.рэд.) [і інш.] ; рэд. тома С. В. Марцэлеў, Л. М. Дробаў ; АН БССР, Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору. — Мінск : Навука і тэхніка, 1987. — 303 с. : іл.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
|