Віктар Хурсік
| Віктар Хурсік | |
| Асабістыя зьвесткі | |
|---|---|
| Нарадзіўся | 9 траўня 1953
|
| Памёр | 6 студзеня 2023[1] (69 гадоў) |
| Літаратурная дзейнасьць | |
| Род дзейнасьці | журналіст, публіцыст, пісьменьнік, выдавец, грамадзкі дзяяч |
| Мова | беларуская мова[1] |
Ві́ктар Уладзі́меравіч Ху́рсік (нар. 9 траўня 1953 году, чыгуначная станцыя Ўборак Асіпавіцкага раёну, БССР) — беларускі журналіст, публіцыст, пісьменьнік, выдавец, сябра Рады Саюза беларускіх пісьменьнікаў, актыўны грамадзкі дзяяч.
Нарадзіўся ў 1953 годзе ў сям’і начальніка станцыі. У 1982 г. скончыў Беларускі політэхнічны інстытут, працаваў канструктарам. З 1991 па 2002 гады працаваў у газэце «Звязда», рэгулярна друкаваўся ў рэспубліканскай прэсе і адначасова пачынаў уласную выдавецкую дзейнасьць. Самастойна дасьледуе гісторыю Асіпавіцкага раёну і на гэту тэму надрукаваў кнігі: «Род Офенбергаў у гісторыі Беларусі. Уладары фальварка Лочын маёнтка Жорнаўкі»(2002), «Зямля Радзівілаў на Асіповіччане» (2000), «Паўстанак Памяці. З гісторыі Асіповіччаны ад старажытных часоў да 1911 г.» (1999), «Белы Лебедзь у промнях славы. Магдалена Радзівіл» (2001). Аўтар дакумэнтальнага досьледу «Кроў і попел Дражні: гісторыя партызанскага злачынства» (2003), які меў шырокі рэзананс. Адзін з сучасных абаронцаў вольнага слова і друку[2].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- 1 2 Chursìk, Vìktar Uladzìmìravìč // Нацыянальная служба Чэскай рэспублікі
- ↑ Асабістая гутарка з В. У. Хурсікам // Беларускі гістарычны часопіс. — 2002. — № 6. — С. 38