Геранім Хадкевіч (сын Аляксандра)
Герб «Касьцеша» | |
| Асабістыя зьвесткі | |
|---|---|
| Нарадзіўся | каля 1500 |
| Памёр | не раней за 29 лістапада 1561 і не пазьней за 29 сьнежня 1561[1][2][3] |
| Род | Хадкевічы |
| Бацькі | Аляксандар Хадкевіч Васіліса з Галоўчынскіх |
| Жонка | Ганна з Шэметаў |
| Дзеці | Ян, Крыстына, Барбара, Альжбета, Соф'я, Ганна, Канстанцыя |
| Дзейнасьць | пісьменьнік |
Геранім Хадкевіч (к. 1500 — 1561) — дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага. Падчашы вялікі літоўскі (1542—1544), кашталян троцкі (1544—1549), адначасна староста генэральны жамойцкі (з 1545) і кашталян віленскі (з 1559)[4]. Заснавальнік сярэдняй (быхаўскай) лініі роду Хадкевічаў.
Трымаў Ашмянскае (1538—1541), Радуньскае (1542—1545), Цельшаўскае (1546—1554), Вількійскае (1536 або 1550—1561) і Шклоўскае (1550—1554) староствы. Граф на Шклове і Быхаве.
Біяграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Сын Аляксандра Хадкевіча, ваяводы наваградзкага, і Васілісы з Галоўчынскіх. Меў братоў Рыгора і Юрыя.
У 1555 ад вялікага князя Жыгімонта Аўгуста выправіўся з дыпляматычнай місіяй да Папы Рымскага Паўла IV і імпэратара Фэрдынанда, які дараваў яму і нашчадкам тытул графа Сьвятой Рымскай імпэрыі. Умацаваў становішча роду ў найвышэйшых дзяржаўных колах[5].
Сьпярша вызнаваў праваслаўе, каля 1530 перайшоў у каталіцтва, а ў 1555 пад уплывам Рэфармацыі — у кальвінізм.
Ажаніўся з Ганнай Шэмет. У шлюбе меў сына Яна і дачок Крыстыну, Барбару, Альжбету, Соф’ю, Ганну, Канстанцыю.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Monografia rodziny Szemiothów (Szemetów, Szemiotów) herbu Łabędź odmienny, XV―XXI wiek (пол.) / пад рэд. H. Lulewicz — Warszawa: Neriton, 2022. — С. 79. — 851 с. — ISBN 978-83-66018-15-0
- ↑ Urzędnicy Wielkiego Księstwa Litewskiego. Spisy, t. III, Księstwo Żmudzkie XV‒XVIII wiek (пол.) / пад рэд. A. Rachuba — Warszawa: Wydawnictwo DiG, 2015. — С. 266. — 370 с. — ISBN 978-83-7181-312-2
- ↑ Urzędnicy Wielkiego Księstwa Litewskiego. Spisy, t. I, Województwo wileńskie XIV‒XVIII wiek (пол.) / пад рэд. A. Rachuba — Warszawa: Wydawnictwo DiG, 2004. — С. 109. — 764 с. — ISBN 83-7181-305-8
- ↑ Грыцкевіч А. Хадкевічы // ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 2. С. 709—710.
- ↑ Грыцкевіч А. Хадкевічы // ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 2. С. 710.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — 788 с. — ISBN 985-11-0378-0