Гарадок (гміна)
(Перанакіравана з «Гміна Гарадок»)
Гміна Гарадок | |
(Gmina Gródek) | |
Агульныя зьвесткі | |
---|---|
Краіна | Польшча |
Статус | вясковая гміна |
Уваходзіць у | Беластоцкі павет |
Адміністрацыйны цэнтар | Гарадок |
Войт | Веслаў Кулеша |
Насельніцтва (2012) | 5633 |
Шчыльнасьць | 13,08 чал./км² |
Плошча | 430,6 км² |
Месцазнаходжаньне Гміны Гарадок | |
![]() | |
Мэдыя-зьвесткі | |
Часавы пас | UTC +1 |
Тэлефонны код | (+48) 85 |
Паштовыя індэксы | 16-040 |
Код аўтам. нумароў | BIA |
Афіцыйны сайт | |
![]() |
Гмі́на Гарадо́к (па-польску: Gmina Gródek) — вясковая гміна ў Беластоцкім павеце Падляскага ваяводзтва Польшчы. Адміністрацыйны цэнтар — вёска Гарадок.
Разьмяшчэньне[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Мяжуе з гмінамі Крынкі, Міхалова, Супрасьль, Шудзялова і Заблудаў, а таксама з Рэспублікай Беларусь.
Ураджэнцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- Кастусь Каліноўскі (1838, Мастаўляны — 1864) — нацыянальны герой Беларусі, Летувы і Польшчы, адзін з кіраўнікоў нацыянальна-вызваленчага паўстаньня 1863—1864 гадоў
- Аляксей Карпюк (1920, Страшава — 1992) — беларускі пісьменьнік, грамадзкі дзяяч
- Лёнік Тарасэвіч (нар. 1957, Валілы) — беларускі мастак у Польшчы
Культурныя падзеі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- Басовішча — штогадовы фэст беларускай альтэрнатыўнай і рок-музыкі
- «Сяброўская бяседа»
- «Спатканьні абрадавых калектываў» («Spotkania zespołów obrzędowych»)
- «Дні Гарадку» («Dni Gródka»)
Лякальная прэса[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- газэта «Wiadomości Gródeckie — Haradockija Nawiny»
Арганізацыі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- Гарадоцкі цэнтар культуры (Gródecki Ośrodek Kultury)
- Таварыства сяброў Гарадоцкай зямлі (Towarzystwo Przyjaciół Ziemi Gródeckiej)
Помнікі архітэктуры[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- Замкавая гара;
- Праваслаўная царква Нараджэньня Сьвятой Багародзіцы, пабудаваная ў 1946—1947 на месцы, дзе хутчэй за ўсё знаходзілася першая ў Гарадку царква, пабудаваная Хадкевічамі ў XV ст.
- Капліца на праваслаўных могілках Заступніцтва Сьвятой Багародзіцы (1862 год), драўляны зруб.
- Рыма-каталіцкі касьцёл Найсьвяцейшага сэрцы Езуса, пабудаваны 1933—1936. Галоўны і бакавыя алтары выкананы ў стылі барока.
- Жыдоўскія могілкі.
а таксама:
- Драўляны двор з канца XVIII стагодзьдзя ў вёсцы Мялешкі-Калёнія
- Капліца Сьв. Ганны (каля 1840 г.) у вёсцы Каралёў Мост
- Праваслаўная царква Сьв. Ганны (1913—1914 гг.), іканастас паходзіць з царквы ў Горадні, у вёсцы Каралёў Мост
- Праваслаўная царква Сьв. Яна Тэоляга (1862 г., разбудаваная ў 1908—1909) у вёсцы Мастаўляны
- Грэка-каталіцкая капліца, цяпер праваслаўная могілкавая (канец XVIII ст.) у вёсцы Мастаўляны
- Праваслаўная каплічка (каля 1850 году) у вёсцы Навасёлкі
- Сядзібны парк (XIX ст.) у вёсцы Валілы
|