Пласкагор’е
Выгляд
Пласкагор’е (плоскаўзвышша) — вялізны надзел горнага рэльефа вышынёй да 1000 м над узроўнем мора й больш з пераважна плоскай й кволахвалівнай водападзельнай певерхней. Часам падзяляецца вузкімі далінамі. У склад плоскаўзвышшаў уваходзіць плято, што можа прыводзіць да іх атаясамліваньня.
Пласкагор’і ўтвараюцца гарызантальна ляжачымі слаямі земных пародаў-пластаў ува ўмовах плятформеннага тэктанічнага рэжыма.
Найбольш буйныя пласкагор’і — Сярэднясыбірскае й Анаталійскае.
Адным з самых вялікіх і высокіх пласкагор’яў зьяўляецца таксама Тыбэцкае пласкагор'е, якое атрымала назоў «дах сьвету». Яно займае плошчу 2,5 млн км² і знаходзіцца на вышыні 5000 м над узроўнем мора.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Пласкагор’е — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
Гэта — накід артыкула па геаграфіі. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |