Кантынэнт

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Падзел сьвету на кантынэнты.

Кантынэ́нт — асноўная, разам з акіянамі, адзінка падзела сьвету. Адносіцца да найвялікшых, з кропкі гледжаньня памераў, абшараў сушы на Зямлі. Фізычная геаграфія зьвяртае ўвагу на падобнасьць кантынэнтаў на астравы, яны абкружаны з усіх бакоў морамі і акіянамі, а зь іншымі кантынэнтамі злучаны толькі вузкімі стужкамі зямлі (Паўночная Амэрыка і Паўднёвая Амэрыка, Афрыка і Азія). Некаторыя навукоўцы прапануюць розныя спосабы вызначэньня кантынэнтаў, і ў залежнасьці ад спосабу колькасьць кантынэнтаў мяняецца.

У сваім агульным значэньні кантынэнт таксама ўключае ў сябе невялікія астравы ў вельмі кароткай адлегласьці ад берага. З навуковага пункту гледжаньня таксама ўключаюць у склад кантынэнтаў астравы, якія прымацаваныя да кантынэнтальных плітаў, як то Брытанскія астравы звычайна далучаюцца да Эўразіі.

Але часьцей за ўсё выкарыстоўваюць спосаб, у адпаведнасьці зь якім вылучаюць шэсьць кантынэнтаў:

Тэрміналёгія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Падзел Зямлі на часткі сьвету.

Тэрмін мацярык блізкі па сваім значэньні да кантынэнту, то бок мацярык зьяўляецца вялікім вучасткам сушы, акружаны вадой. Пры гэтым Паўночная Амэрыка і Паўднёвая Амэрыка, злучаныя вузкім Панамскім пярэсмыкам, лічацца двума рознымі мацерыкамі. Аналягічна, двума рознымі мацерыкамі зьяўляюцца Эўразія і Афрыка, злучаныя вузкім Суэцкім каналам.

У той жа час гістарычна склалася так, што сушу Зямлі падзяляюць таксама на часткі сьвету. Гэты падзел паўстаў у эпоху геаграфічных адкрыцьцяў, калі мараплаўцы паступова адкрывалі ўсё новыя і новыя землі, як тады казалі, новыя «часткі сьвету». У адрозьненьне ад падзелу на мацерыкі, два кантынэнты Паўночная Амэрыка і Паўднёвая Амэрыка ўтвараюць адну частку сьвету — Амэрыку, а дзьве часткі сьвету Эўропа і Азія знаходзяцца на адным мацерыку — Эўразія. Мяжа паміж Эўропай і Азіяй праходзіць па Ўральскіх горах, затым рацэ Урал да Касьпійскага мора, рэках Кума і Маныч да вусьця ракі Дон і далей па берагах Чорнага і Міжземнага мораў. Аднак, існуюць спрэчкі наконт слушнасьці вызначэньня такой мяжа.

У адрозьненьне ад кантынэнту, частка сьвету ўключае ў сябе таксама блізкія астравы. Пры тэгым блізкасьць вызначаецца паводле гістарычнай традыцыі, а не адлегласьці.

Плошча і насельніцтва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Розныя крыніцы падаюць розныя зьвесткі пра плошчу і насельніцтва кантынэнтаў. Ніжэй прыведзена табліца прыблізнай плошчы і колькасьці насельніцтва кантынэнтаў[1].

Кантынэнт Плошча (км²) Плошча (%) Насельніцтва Насельніцтва (%) Нас. пункт
Афрыка 28489869 20.75% 1119307147 15.16% Лагас, Нігерыя
Антарктыда 12949940 9.44% 4912[2] 0.0% станцыя Макмурда
Эўразія 51799761 37.74% 5233151221 70.85% Токіё, Японія
Паўночная Амэрыка 23309892 16.98% 579024000 7.84% Мэхіка, Мэксыка
Аўстралія 5179976 3.77% 39901000 0.54% Сыднэй, Аўстралія
Паўднёвая Амэрыка 15539928 11.32% 414332000 5.61% Сан-Паўлу, Бразылія

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ «7 Continents of the World». 7 Continents.
  2. ^ «Antarctica». CIA World Factbook. 2011.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg Кантынэнтсховішча мультымэдыйных матэрыялаў