Перайсьці да зьместу

Арабійскі паўвостраў

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Арабійская паўвыспа»)
Арабійская паўвыспа. Выгляд з космасу

Арабійскі паўвостраў (па-арабску: شبه الجزيرة العربية‎, Шібх аль-джазӣра аль-Арабійя), таксама Ара́бія — паўвостраў у Паўднёва-Заходняй Азіі. Зьяўляецца найбуйнейшым паўвостравам у сьвеце.

На ўсходзе абмежаваны Пэрсыдзкім і Аманскім залівамі. З поўдня абмываецца Арабійскім морам і Адэнскім залівам, з захаду — Чырвоным морам.

Назву атрымаў ад гістарычнай вобласьці Арабія, якая ў старазапаветныя часы ахоплівала ўвесь Арабійскі паўвостраў і паўднёвую частку сучаснага Іраку і была населеная рознымі качавымі плямёнамі.