Антарктыка

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Антарктыка

Анта́рктыка — паўднёвая палярная вобласьць Зямлі, якая ўключае мацярык Антарктыду (разам з астравамі і шэльфавым ледавіком) і прылеглыя да яе воды Паўднёвага акіяна. Мяжа Антарктыкі — паўночнае разьмяшчэньне антарктычнага палярнага фронту, які праходзіць паміж 48 гр і 60 гр. паўднёвай шыраты. Плошча каля 52,5 млн км². Мацярык акружае шэльфавая паласа з глыбінямі да 500—600 м. Круты матэрыковы схіл на глыбіні каля 3000 м зьмяняецца шырокай паласой акіянскіх катлавін: Афрыканска-Антарктычнай, Аўстрала-Антарктычнай, Бэлінсгаўзэна і Паўднёва-Антыльскай з глыбінямі 5000—7000 м. Антарктыка — найбольш суровая вобласьць Зямлі зь нізкімі тэмпэратурамі паветра, сьнежнымі завеямі, моцнымі вятрамі і туманамі.