Перайсьці да зьместу

Найп’іда

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Найп’іда
Населены пункт
Краіна М’янма
Правінцыя Мандалай
Дата заснаваньня 2005
Горад з 2005
Кіраўніцтва і ўлада
Мэр Каланэл Тхэін Ніюнт
Геаграфія
Плошча 7054,37 км²
Вышыня НУМ 115 ± 1 м
Часавы пас
Каардынаты 19°45′ пн. ш. 96°06′ у. д.HGЯO
Насельніцтва
Колькасьць 930 000 чал. (2007)
Лічбавыя ідэнтыфікатары
Тэлефонны код 067
Найп’іда на мапе М’янмы
Найп’іда
Найп’іда
Найп’іда

Найп’іда (па-бірманску: နေပြည်တော် — «каралеўская сталіца») — сталіца М’янмы з 7 лістапада 2005 году (фармальны перанос адбыўся ў сакавіку 2007 году). Разьмяшчаецца ў правінцыі Мандалай за 320 км на поўнач ад Рангуну, пабудаваная на месцы невялікай вёскі Чэп’і. Перанос сталіцы адбыўся для ўмацаваньня бясьпекі краіны: у цэнтры краіны яна зьяўляецца меней даступнай да ўдараў з мора, акрамя таго вакол гораду могуць быць абсталяваныя сховішчы на выпадак канфлікту са Злучанымі Штатамі, знаходзячыся бліжэй да нацыянальных ускраінаў, такое разьмяшчэньне зможа палепшыць іх кантроль.

З 7 лістапада 2005 году вайсковы ўрад М’янмы пачаў перанос міністэрстваў і іншых дзяржаўных установаў зь Янгону. Дакладны момант пераносу сталіцы быў абраны па астралягічных меркаваньнях, гэта было 6:36 раніцы. 11 лістапада канвой з 11 батальёнаў і адзінаццаці міністэрстваў пакінуў Рангун.

27 сакавіка 2006 году болей за 12 000 вайскоўцаў правялі першы вайсковы парад на Дзень Бірманскай арміі — гадавіну пачатку вызваленьня Бірмы ад японскай акупацыі ў 1945 годзе.