Маскат
| Маскат | |||
| Населены пункт | |||
| |||
| Краіна | |||
|---|---|---|---|
| Геаграфія | |||
| Плошча |
| ||
| Вышыня НУМ | 69 м | ||
| Часавы пас | UTC+4 | ||
| Каардынаты | 23°35′20″ пн. ш. 58°24′30″ у. д.HGЯO | ||
| Насельніцтва | |||
| Колькасьць | |||
| Этнахаронімы | Mascataise[2], Mascatais[2] і Maskatano | ||
| Сайт | mm.gov.om | ||
| Маскат на мапе Аману Маскат | |||

Маска́т (па-арабску: مسقط) — сталіца і найбуйнейшы горад Аману. Насельніцтва гораду поруч з прадмесьцямі налічвае блізу 1,45 мільёнаў чалавек паводле зьвестак на кастрычнік 2023 году[3]. Вядомы з пачатку I стагодзьдзя нашай эры як важны гандлёвы порт паміж захадам і ўсходам. Маскат кіраваўся рознымі мясцовымі плямёнамі, а таксама замежнымі дзяржавамі, як то Сасанідзкай, Партугальскай і Асманскай імпэрыямі ў розныя моманты сваёй гісторыі. У XVIII стагодзьдзі ўплыў гораду значна пашырыўся да Ўсходняе Афрыкі і Занзыбару. Як важны порт у Аманскай затоцы Маскат заўжды прыцягваў замежных гандляроў і пасяленцаў, такіх як пэрсы, бэлуджы і сындгі. З пачаткам укаранаваньня султана Кабуса бэн Саіда ў 1970 годзе, Маскат перажыў хуткае разьвіцьцё інфраструктуры, што прывяло да росквіту эканомікі і будаўніцтва шматнацыянальнага грамадзтва. Маскат характарызуецца як бэта-горад у сыстэме глябалізацыі паводле некаторых дасьледваньняў[4].
Горы Гаджар дамінуюць над Маскатам. Сам горад месьціцца на Арабскім моры ўздоўж Аманскай затокі ў непасрэднай блізкасьці ад стратэгічнай Армускай пратокі. Ляндшафт гораду фармуюць невысокія белыя будынкі, але порт на паўночна-ўсходнім ускрайку гораду мае іншую архітэктуру. У эканоміцы Маската пераважаюць гандаль, нафта, звадкаваны прыродны газ і портавыя паслугі.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ https://data.gov.om/OMPOP2016/population
- 1 2 http://cnig.gouv.fr/wp-content/uploads/2020/02/CNT-PVM_r%C3%A9vis%C3%A9_2020-01-27-1.pdf
- ↑ «Muscat most densely populated governorate». Oman Daily Observer.
- ↑ «The World According to GaWC 2020». GaWC — Research Network.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Афіцыйны сайт(недаступная спасылка).
| Гэта — накід артыкула па геаграфіі. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |