Малайскі архіпэляг
Выгляд
Малайскі архіпэляг | |
Kepulauan Melayu | |
Колькасьць астравоў | 25 000 — 30 000 |
---|---|
Найбуйнейшы востраў | Калімантан |
Агульная плошча | 2 000 000 км² |
Краіны | Інданэзія, Малайзія, Брунэй, Усходні Тымор |
Насельніцтва | 350 000 000 чал. |
Шчыльнасьць насельніцтва | 175 чал./км² |
Каардынаты | 2°56′ пд. ш. 107°55′ у. д. / 2.933° пд. ш. 107.917° у. д.Каардынаты: 2°56′ пд. ш. 107°55′ у. д. / 2.933° пд. ш. 107.917° у. д. |
Малайскі архіпэляг |
Малайскі архіпэляг (па-малайску: Kepulauan Melayu) — найвялікшы архіпэляг у сьвеце. Уключае Вялікія Зондзкія, Малыя Зондзкія, Малуцкія, Філіпінскія і шмат дробных астравоў (за выняткам Новае Гвінэі, якая адносіцца да Акіяніі)[1][2]. Найбуйнейшыя астравы — Калімантан і Суматра. Найбольш населены востраў — Ява.
На астравах больш за 330 вульканаў, каля 100 зь якіх — дзейныя. Найбольш вядомы — Кракатаў.
На Малайскім архіпэлягу разьмяшчаюцца дзяржавы Інданэзія (амаль цалкам)[3], Малайзія (часткова), Брунэй, Усходні Тымор і Філіпіны.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Малайский архипелаг(недаступная спасылка) — артыклу з Большой советской энциклопедии
- ^ Малайский архипелаг — Словарь современных географических названий(недаступная спасылка)
- ^ Інданэзія займае прыкладна палову вострава Новая Гвінэя, які не адносіцца да архіпэляга