Перайсьці да зьместу

Пхэньян

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Пхэньян
Населены пункт
Краіна Карэйская Народна-Дэмакратычная Рэспубліка
Першыя згадкі 1122 да н. э.
Геаграфія
Плошча 3194 км²
Вышыня НУМ 38 м
Часавы пас
Каардынаты 39°01′ пн. ш. 125°45′ у. д.HGЯO
Насельніцтва
Колькасьць 3 255 388 чал. (2008)
Афіцыйная мова North Korean standard language[d]
Этнахаронімы Pjongjangano, Pyongyangaise[1], Pyongyangais[1] і pyongyanghesi
Лічбавыя ідэнтыфікатары
Тэлефонны код 02
Пхэньян на мапе Карэйскай Народна-Дэмакратычнай Рэспублікі
Пхэньян
Пхэньян
Пхэньян

Пхэнья́н ці П’ёнґ’янґ (па-карэйску: 평양) — сталіца Карэйскай Народна-Дэмакратычнай Рэспублікі, на карэйскай мове азначае «шырокая зямля» ці «ўтульная мясцовасьць», разьмяшчаецца ў заходняй частцы краіны ў прыморскай нізіне, на вышыні каля 85 м над узроўнем мора на раце Тэдон, каля 50 км ад яе вусьця. Горад зьяўляецца асноўным прамысловым і навукова-эканамічным цэнтрам краіны.

Пхэньян — адзін з самых старажытных гарадоў Карэі — закладзены ў 1122 годзе да н. э. У 427—668 гадах сталіца каралеўства Кагурджа. Потым горад быў зьнішчаны кітайскімі войскамі. У пэрыяд з 918 да 1392 году Пхэньян выконваў ролю сталіцы Карэі. З 1592 да 1593 году часова быў захоплены японцамі. З XVII стагодзьдзя палітычны і культурны цэнтар паўночна-заходняй Карэі. У 1627 годзе Пхэньян зноў быў захоплены і зьнішчаны кітайскімі войскамі. Падчас кітайска-японскай вайны 1894—1895 гадоў горад быў значна пашкоджаны. У 1910—1945 гадах ён быў адбудаваны падчас японскай акупацыі. У 1945 годзе горад быў вызвалены савецкімі войскамі. З 1948 году — Пхэньян сталіца Паўночнай Карэі. У часе Карэйскай вайны горад знаходзіўся пад кантролем войскаў ААН, але потым быў заняты кітайскімі і паўночнакарэйскімі войскамі. Пасьля вайны горад быў адбудаваны пры дапамозе СССР і Кітаю.

Адміністрацыйны падзел

[рэдагаваць | рэдагаваць код]

Пхэньян падзелены на 19 акругаў (гуёк) і 4 раёны (кун).

Клімат мусонны, з рэзкім адрозьненьнем пораў году і сэзонаў засухі і дажджоў. Тэмпэратура паветра ў студзені -8 °C, у ліпені 24 °C. Гадавая колькасьць ападкаў каля 1000 мм.

  1. 1 2 http://cnig.gouv.fr/wp-content/uploads/2020/02/CNT-PVM_r%C3%A9vis%C3%A9_2020-01-27-1.pdf