Балхаш (возера)
Возера
Балхаш | |||||||||||||||||||||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы |
Балхаш (па-казаску: Балқаш Көлі) — адно з найбольш вялікіх азёраў у Азіі, 13-е самае буйное возера ў сьвеце. Разьмешчана на паўднёвым усходзе Казахстану, у Цэнтральнай Азіі. Возера Балхаш належыць бясстокаваму басэйну на тэрыторыі Казахстану ды Кітаю і невялікай часткі Кыргыстану. Усяго ў Балхаш упадаюць сем рэк. Найбольшая рака Ілі. Астатнія, напрыклад Каратал, уносяць як паверхневы сьцёк, так і падземны. Галоўнай крыніцай сілкаваньня Ілі зьяўляюцца ападкі (пераважна веснавое таяньне льдоў) ад гор Сіньцьзян-Уйгурскага аўтаномнага раёну Кітаю.
На сёньняшні дзень плошча возера складае 16 400 км², але плошча паступова памяншаецца, як гэта адбываецца з Аральскім морам. Плошча Балхашу памяншаецца з-за выкарыстаньня вады рэк, якія яго сілкуюць. Возера разьдзелена пралівам на дзьве асобныя часткі. У заходняй частцы вада прэсная, ва ўсходняй — салёная. Усходняя частка ў сярэднім ў 1,7 разы глыбейшая за заходнюю. Самым буйным горадам на беразе возера зьяўляецца аднайменны горад Балхаш, у якім жывуць каля 66 тысяч чалавек. Галоўнымі галінамі гаспадарчай дзейнасьці ў раёне возера зьяўляюцца горная справа, перапрацоўка руды і рыбалоўства.
З-за часовага павелічэньня памеру возера выказваюцца здагадкі пра тое, што возера памяншаецца з-за спусташэньня і прамысловай дзейнасьці.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Возера Балхаш — Энцыкляпэдыя Брытаніка (анг.)