Перайсьці да зьместу

Арктычны акіян

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Арктычны Акіян

Арктычны акіян (Паўночны Ледавіты Акіян) — самы малы акіян на Зямлі, абмывае Эўразію, Паўночную Амэрыку. На тэрыторыі Арктычнага акіяну знаходзіцца Паўночны полюс Зямлі. Плошча (з марамі) — 14,090 млн км². Міжнародная гідраграфічная арганізацыя (МГА) распазнае яго як акіян, аднак некаторыя акіянографы называюць яго як Арктычнае мора, клясыфікуючы яго як адно з мораў Атлянтычнага акіяна[1]. Акрамя таго, Арктычны акіян можна разглядаць як паўночную частку ўсёабдымнага Сусьветнага акіяна.

Акіян амаль цалкам акружаны Эўразіяй і Паўночнай Амэрыкай, і на працягу амаль усяго году часткова пакрыты лёдам, і амаль цалкам узімку. Тэмпэратура акіяна і ягоная салёнасьць зьмяняюцца сэзонна, бо ледзяное покрыва растае і замярзае ў розныя сэзоны[2]. Салёнасьць зьяўляецца самай нізкай у сярэднім у параўнаньні зь іншымі пяцьцю акіянамі, з-за нізкага выпарэньня, значных прытокаў прэснай вады з рэк і ручаёў, а таксама з-за абмежаванага адтоку ў навакольныя акіянічныя воды з больш высокай характарыстыкай салёнасьці. Улетку аб’ём лёду скарачаецца прыкладна на 50%[3]. Амэрыканскі цэнтар зьвестак па сьнегу і лёду (NSIDC) выкарыстоўвае спадарожнікавыя дадзеныя, каб забясьпечыць штодзённыя запісы арктычнага марскога ледзянога покрыва і хуткасьць ягонага раставаньня ў параўнаньні зь сярэднім пэрыядам і за мінулыя гады.

Да Арктычнага акіяну прымыкаюць тэрыторыі Даніі (Грэнляндыі), Ісьляндыі, Канады, Нарвэгіі, Расеі і Злучаных Штатаў Амэрыкі. Прававы статус акіяну на міжнародным узроўні не рэглямэнтаваны, аднак фрагмэнтарна ён вызначаецца нацыянальным заканадаўствам арктычных краінаў і міжнародна-прававымі дамовамі.

Пад уплывам чацьвярцічнага аблядненьня, клімат Арктычнага акіяну вызначаецца як арктычны, які характарызуецца ўстойлівым холадам і адносна невялікімі дыяпазонамі гадавой тэмпэратуры. Зімы характарызуюцца палярнай ноччу, зь вельмі нізкімі тэмпэратурамі і стабільнымі ўмовамі надвор’я. Цыклёны маюць месца толькі з боку Атлянтычнага акіяну[4]. Лета характарызуецца бесьперапынным дзённым сьвятлом, а тэмпэратура можа падняцца вышэй кропкі плаўленьня лёду (0 °C). Цыклёны часьцей назіраюцца летам, яны могуць выклікаць дождж або сьнег[4]. Воблачна цэлы год, хмары пакрываюць неба ў сярэднім ад 60% зімой да больш чым 80% у летні пэрыяд[5].

Тэмпэратура паверхні акіяну зьяўляецца даволі сталай велічынёй і знаходзіцца паблізу пункту замярзаньня марской вады. З прычыну таго, што акіян складаецца з салёнай вады, гэтая тэмпэратура дасягае —1,8 °C.

Экалягічныя праблемы

[рэдагаваць | рэдагаваць код]

Таяньне арктычнага лёду

[рэдагаваць | рэдагаваць код]
Маржы на крыгах у Арктычным акіяне.

Арктычны ледзяны полаг зьмяншаецца, а таксама часта ўзьнікаюць сэзонныя дзіркі ў азонавым плясьце[6]. Скарачэньне плошчы арктычнага марскога лёду зьніжае сярэдняе альбэда плянэты, што, мажліва, робіцца чыньнікам глябальнага пацяпленьня ў выніку мэханізму станоўчай зваротнай сувязі[7][8]. Дасьледаваньні выявілі, што Арктыка можа ўпершыню ў гісторыі чалавецтва стаць вольнай ад лёду ўлетку да 2040 году[9][10]. Ацэнкі таго, калі Арктыка апошні раз была вольнай ад лёду, розьняцца. Гэтак, 65 мільёнаў гадоў таму, калі выкапні сьведчаць пра тое, што расьліны існавалі там яшчэ 5500 гадоў таму, лёд і акіянічныя керны, якія датуюцца 8000 гадамі да апошняга цёплага пэрыяду, або 125 тысяч гадоў падчас апошняга ўнутрыледавіковага пэрыяду[11].

Павышэньне тэмпэратуры ў Арктыцы можа прывесьці да прытоку вялікай колькасьці прэснай талай вады ў паўночную Атлянтыку, што, магчыма, парушыць глябальныя акіянічныя плыні. Затым могуць адбыцца патэнцыйна сур’ёзныя зьмены клімату Зямлі[7]. Зь цягам зьмяншэньня плошчы марскога лёду і павышэньня ўзроўню мора ўзьдзеяньне такіх штормаў, як Вялікі арктычны цыклён 2012 году, на адкрытую ваду павялічваецца, як і магчымая шкода ад салёнай вады для расьліннасьці на беразе ў такіх месцах, як то дэльта Макензі, бо больш верагоднымі робяцца больш моцныя штормавыя прыплывы[12].

Глябальнае пацяпленьне пачасьціла сустрэчы паміж белымі мядзьведзямі і людзьмі. Зьніжэньне марскога лёду з прычыны раставаньня прымушае белых мядзьведзяў шукаць новыя крыніцы ежы[13]. Пачынаючы зь сьнежня 2018 году і дасягнуўшы піку ў лютым 2019 году, масавае ўварваньне белых мядзьведзяў на архіпэляг Новая Зямля змусіла мясцовыя ўлады абвесьціць надзвычайнае становішча. Дзясяткі белых мядзьведзяў пранікалі ў дамы, грамадзкія будынкі і жылыя раёны[14][15].

Распад гідратаў газу

[рэдагаваць | рэдагаваць код]

Марскі лёд і халодныя ўмовы, якія ён падтрымлівае, стабілізуюць адклады мэтану на берагавой лініі і паблізу яе[16], прадухіляючы распад клятратаў і вылучэньне мэтану ў атмасфэру, што прыводзіць да далейшага пацяпленьня. Раставаньне гэтага лёду можа выклікаць выкід вялікай колькасьці мэтану, магутнага парніковага газу, у атмасфэру, што прывядзе да далейшага пацяпленьня з больш моцным цыклем станоўчай зваротнай сувязі і выміраньня марскіх відаў[16][17].

Іншыя цяжкасьці

[рэдагаваць | рэдагаваць код]

Іншыя экалягічныя праблемы павязаныя з радыяактыўным забруджваньнем Арктычнага акіяна, напрыклад, з расейскіх сховішчаў радыяактыўных адкідаў у Карскім моры[18], ядзерных выпрабавальных палігонаў часоў халоднай вайны, якія, напрыклад, месьцяцца на Новай Зямлі[19], забруджвальных рэчываў з Кэмп-Сэнчуры ў Грэнляндыі[20], і радыяактыўнага забруджваньня ў выніку ядзернай катастрофы на АЭС Фукусіма-121[21].

16 ліпеня 2015 году пяць краінаў, сярод якіх ЗША, Расея, Канада, Нарвэгія і Данія, уклалі дэклярацыю, у якой абавязаліся не дапускаць свае рыбалоўныя судны ў зону плошчай 1,1 мільёнаў квадратных міль у цэнтральнай частцы Арктычнага акіяна блізу Паўночнага полюса. Пагадненьне заклікае гэтыя краіны ўстрымлівацца ад рыбалавецтва там, пакуль ня будуць атрыманы лепшыя навуковыя веды аб марскіх рэсурсах і пакуль ня будзе створаная сыстэма рэгуляваньня дзеля абароны гэтых рэсурсаў[22][23].

  1. ↑ Tomczak, Matthias; Godfrey, J. Stuart (2003). «Regional Oceanography: an Introduction» (2 ed.). Delhi: Daya Publishing House. — ISBN 81-7035-306-8.
  2. ↑ «Some Thoughts on the Freezing and Melting of Sea Ice and Their Effects on the Ocean» K. Aagaard and R. A. Woodgate, Polar Science Center, Applied Physics Laboratory University of Washington, 2001.
  3. ↑ Michael Pidwirny (2006). «Introduction to the Oceans». www.physicalgeography.net.
  4. 1 2 Simmonds, Ian; Burke, Craig; Keay, Kevin (2008). «Arctic climate change as manifest in cyclone behavior». Journal of Climate. — С. 21.
  5. ↑ Serreze, Mark C; Barry, Roger G (2014). «The Arctic Climate System» (2nd ed.). New York: Cambridge University Press. — С. 56—59. — ISBN 978-1-107-03717-5.
  6. ↑ Erreur HTTP 404 - Non trouvé. ec.gc.ca.
  7. 1 2 Earth – melting in the heat?. October 2005. BBC News. Retrieved. Архіўная копія ад 30.06.2018 г.
  8. ↑ Buixadé Farré, Albert; Stephenson, Scott R.; Chen, Linling; Czub, Michael; Dai, Ying; Demchev, Denis; Efimov, Yaroslav; Graczyk, Piotr; Grythe, Henrik; Keil, Kathrin; Kivekäs, Niku; Kumar, Naresh; Liu, Nengye; Matelenok, Igor; Myksvoll, Mari; O'Leary, Derek; Olsen, Julia; Pavithran .A.P., Sachin; Petersen, Edward Commercial Arctic shipping through the Northeast Passage: Routes, resources, governance, technology, and infrastructure // Polar Geography. — 16.10.2014. — Т. 37. — № 4. — С. 298—324. — DOI:10.1080/1088937X.2014.965769
  9. ↑ Russia the next climate recalcitrant Peter Wilson, 17 November 2008, The Australian. Retrieved 3 November 2016.
  10. ↑ When will the Arctic lose its sea ice?. National Snow & Ice Data Center (05.2011).
  11. ↑ Has the Arctic Ocean always had ice in summer?. National Snow & Ice Data Center (02.2012).
  12. ↑ Lauren Morello. Warmer Arctic with Less Ice Increases Storm Surge // Climate Central, 05.03.2013 г.
  13. ↑ Arctic Russian Town Declares Polar Bear Invasion Emergency After 52 Wander In. The Weather Company (11.02.2019). Архіўная копія ад 06.03.2019 г.
  14. ↑ Abellan Matamoros, Cristina. Watch: Polar bear in Russian archipelago peeks inside a house // euronews.com, 13.02.2019 г.
  15. ↑ Stambaugh, Alex. Polar bear invasion: Parents scared to send children to school in remote Russian archipelago // CNN, 12.02.2019 г.
  16. 1 2 Exclusive: The methane time bomb. The Independent (23.09.2008). Архіўная копія ад 03.04.2009 г.
  17. ↑ Mrasek, Volker. A Storehouse of Greenhouse Gases Is Opening in Siberia // Spiegel Online, 17.04.2008 г. Архіўная копія ад 01.05.2009 г.
  18. ↑ 400 million cubic meters of radioactive waste threaten the Arctic area. August 2001. Retrieved. Архіўная копія ад 16.10.2007 г.
  19. ↑ Plutonium in the Russian Arctic, or How We Learned to Love the Bomb. John N. Smith. Retrieved. Архіўная копія ад 02.02.2017 г.
  20. ↑ A Top-Secret US Military Base Will Melt Out of the Greenland Ice Sheet // VICE Magazine, 09.03.2019 г.
  21. ↑ Radioactive contamination from Fukushima found as far north as Alaska’s Bering Strait // The Straits Times, 28.03.2019 г.
  22. ↑ Arctic deal bans North Pole fishing // BBC News, 16.07.2015 г.
  23. ↑ Rosen, Yereth. 5 nations sign declaration to protect Arctic 'donut hole' from unregulated fishing // Alaska Dispatch News, 16.07.2015 г.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]