Перайсьці да зьместу

Пангея

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Падзел Пангеі

Панге́я — назва, дадзеная Альфрэдам Вэгенэрам протакантынэнту, які ўзьнік ў эпоху палеазоя.

У працэсе фармаваньня Пангеі з больш старажытных кантынэнтаў на месцах іх сутыкненьня паўсталі горныя сыстэмы, некаторыя зь іх праіснавалі і да нашага часу, да прыкладу Ўрал або Апалачы. Гэтыя раньнія горы значна старажытнейшыя за такія параўнальна маладыя горныя сыстэмы, як Альпы ў Эўропе, Кардыльеры ў Паўночнай Амэрыцы, Анды ў Паўднёвай Амэрыцы ці Гімалаі ў Азіі. З-за эрозіі, што доўжылася шмат мільёнаў гадоў, Урал і Апалачы — абкатаныя невысокія горы.