Сярэдні Ўсход
Сярэ́дні Ўсход (з пункту гледжаньня эўрапейскіх калянізатараў)[1] — геаграфічны рэгіён, які ўключае ў сябе Заходнюю Азію і Паўночную Афрыку. У пэўных кантэкстах, у прыватнасьці ў Злучаных Штатах Амэрыкі, выкарыстаньне панятку было пашыранае, і часам у Сярэдні Ўсход таксама ўключаюць Аўганістан, Пакістан, Каўказ, Цэнтральную Азію і Паўночную Афрыку. Сярэдні Ўсход часта выкарыстоўваецца як сынонім Блізкага Ўсходу, як супрацьлегласьць Далёкаму Ўсходу.
Большасць краін Сярэдняга Ўсходу зьяўляюцца часткай гэтак званага арабскага сьвету. Гісторыя гэтага рэгіёну ўзыходзіць да старажытных часоў, прычым геапалітычнае значэньне рэгіёну прызнавалася тысячагодзьдзямі[2][3]. Некалькі асноўных рэлігіяў паходзяць зь Сярэдняга Ўсходу, у тым ліку юдаізм, хрысьціянства і іслам. Арабы складаюць большасьць з усіх этнічных групаў у рэгіёне, затым ідуць туркі, пэрсы, курды, копты, габрэі, асырыйцы, ірацкія туркмэны і кіпрскія грэкі.
На Сярэднім Усходзе звычайна гарачы і засушлівы клімат. Некалькі асноўных рэкаў забясьпечваюць арашэньне для падтрымкі сельскай гаспадаркі ў абмежаваных раёнах, як то дэльта Нілу ў Эгіпце, водападзелы Тыгра і Эўфрата Мэсапатаміі ў Іраку, Кувэйце і ўсходняе Сырыі. Самай густанаселенымі краінамі рэгіёну зьяўляюцца Эгіпет, Іран і Турэчынна, у той час як Саудаўская Арабія ёсьць самай вялікай краінай рэгіёну паводле плошчы. Большасьць краінаў, якія маюць выхад да Пэрсыдзкае затокі, маюць велізарныя запасы сырой нафты, у прыватнасьці манархі Арабійскага паўвостраву атрымліваюць значную эканамічную карысьць ад экспарту нафты.
Вызначэньне
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Наступныя краіны традыцыйна прылічваюцца да дзяржаваў Сярэдняга Ўсходу, які амаль адпавядае Заходняй Азіі за выключэньнем краінаў Каўказу:
- Бахрэйн
- Кіпр
- Эгіпет
- Іран
- Ірак
- Ізраіль
- Ярданія
- Кувэйт
- Лібан
- Аман
- Палестынская аўтаномія
- Катар
- Саудаўская Арабія
- Сырыя
- Турэччына[4]
- Аб’яднаныя Арабскія Эміраты
- Емэн
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ 8: Names and Terms: Chapter Contents «Names of Places» Parts of the World. The Chicago Manual of Style. 2009.
- ^ Cairo, Michael F. (2012). «The Gulf: The Bush Presidencies and the Middle East». University Press of Kentucky. — С. 11. — ISBN 978-0-8131-3672-1.
- ^ Kahana, Ephraim. Suwaed, Muhammad (2009). «Historical Dictionary of Middle Eastern Intelligence». Scarecrow Press. — С. 31. — ISBN 978-0-8108-6302-6.
- ^ The World Factbook. CIA.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Middle East. Council on Foreign Relations (анг.)
- Middle East. Open Directory Project (анг.)