Камчатка (паўвостраў)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Мапа Камчаткі

Камчаткапаўвостраў у паўночна-ўсходняй частцы мацерыка Эўразія на тэрыторыі Расеі.

Геаграфічнае становішча[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Абмываецца на захадзе Ахоцкім морам, на ўсходзе — Ціхім акіянам і Бэрынгавым морам. Плошча 370 тыс. км². Паўвостраў выцягнуты з паўночнага ўсходу на паўднёвы захад на 1200 км. Злучаецца з мацерыком вузкім (да 93 км) перашыйкам — Парапольскім долам. Найбольшая шырыня (да 440 км) — на шыраце мыса Краноцкага.

Агульная плошча паўвостраву — 472,3 тыс. км².

Усходні бераг моцна парэзаны, утварае залівы (Краноцкі, Камчацкі, Азярной, Карагінскі, Корфа) і бухты (Авачынская, Карага, Асора і інш.). Далёка ў мора выступаюць скалістыя паўастравы — Шыпунскі, Краноцкі, Камчацкі, Азярной. Заходні бераг парэзаны слаба.

Прырода[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У сярэдняй частцы Камчатку з паўночнага ўсходу на паўднёвы захад перасякаюць хрыбты Сярэдзінны (вышыня 3621 м, вулькан Ічынская Сопка) і Ўсходні (выш. да 2485 м). Паміж імі Цэнтральнакамчацкая нізіна. На захадзе разьмяшчаецца Заходне-Камчацкая нізіна, на ўсходзе — плятопадобнае ўзвышша з конусамі патухлых і дзеючых вульканаў. Усяго на Камчатцы больш за 160 вульканаў, зь якіх дзейнічае 28 (найвышэйшы Ключаўская Сопка). Іншыя вульканы: Авачынская Сопка. Ёсьць шмат гейзэраў і мінэральных крыніцаў (асабліва ў Даліне гейзэраў). Камчатка складзена пераважна зь верхнямэзазойскіх і кайназойскіх асадкавых і эфузыўных адкладаў. Карысныя выкапні: пемза, слюда, сера, вугаль, будаўнічыя матэрыялы, ртуць, нафта.

Клімат марскі мусонны на ўзьбярэжжы, унутры кантынентальны. Сярэдняя тэмпэратура жніўня 12 °C, лютага −13 °C. Ападкаў 600—1000 мм за год. Сучаснае зьледзяненьне (плошча 874 км²), больш за 400 ледавікоў. Найбуйнейшыя рэкі: Камчатка, Авача, Вялікая і інш., паўнаводныя. Шмат азёраў у кратарах (Хангар і інш.) і кальдэрах (Краноцкае, Курыльскае і інш.).

На поўначы Камчаткі распаўсюджана мохавая тундра. У цэнтральнай частцы паўвостраву і на ўсходзе — тайга (даўрская лістоўніца, саянская елка, піхта і інш.). На ўзвышшах зарасьнікі каменнай бярозы, на схілах гор кедравы сланік. У паніжэньнях высакатраўе. На захадзе шмат балотаў. Прамысловыя зьвяры: собаль, ліс, выдра.

Вядзецца лоўля ціхаакіянскага селядца, кеты, гарбушы, камчацкага краба. Разьвіваецца геатэрмальная энэргетыка.

На Камчатцы створаны Краноцкі біясфэрны запаведнік.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У 1737—41 п-аў Камчатка дасьледаваў Сьцяпан Крашаніннікаў. На аснове сабраных матэрыялаў напісаў навуковую працу па геаграфіі, гісторыі, мовах і быце народаў Камчаткі («Апісаньне зямлі Камчаткі»).

Насельніцтва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Найбуйнейшы горад Петрапаўлаўск-Камчацкі. Карэнныя народы: ітэльмэны, камчадалы, каракі, эвэны.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Камчатка // БЭ ў 18 т. Т. 7. Мн., 1998.
  • Семенов В. В краю горячих источнихов. Петропавловск-Камчатский, 1988.

Глядзіце таксама[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]