Перайсьці да зьместу

Манама

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Манама
Населены пункт
Краіна Бахрэйн
Дата заснаваньня 1345
Геаграфія
Плошча 30 км²
Каардынаты 26°13′ пн. ш. 50°35′ у. д.HGЯO
Насельніцтва
Колькасьць 157 474 чал. (2010)
Этнахаронімы manaméen[1], manaméenne[1], Manamano, Manaméenne[2] і Manaméen[2]
Сайт capital.gov.bh (ар.) (анг.)
Манама на мапе Бахрэйну
Манама
Манама
Манама

Мана́ма (па-арабску: المنامة, Al-Manāmah) — сталіца Бахрэйну, разьмяшчаецца на ўзьбярэжжы Пэрсыдзкай затокі, на паўночным усходзе выспы Бахрэйн. Гэта самы вялікі горад краіны, мае 162 000 жыхароў (2001), што складае чацьвертую частку агульнай колькасьці насельніцтва Бахрэйну.

Манама ўзгадваецца ў ісламскіх хроніках з 1345 году. Была заваявана ў 1521 годзе партугальцамі, пасьля пэрсамі ў 1602 годзе. З 1783 году была пад уладай дынастыі Аль Каліфаў. У 1958 годзе Манама была абвешчаная вольным портам, а ў 1971 годзе стала сталіцай незалежнага Бахрэйну.

Эканамічная база Манамы ідэнтычна з базай усяго Бахрэйну — здабыча і перапрацоўка нафты, будаўніцтва караблёў, рыбалоўства. Манаму абслугоўвае міжнародны аэрапорт на высьпе Аль-Мухарак, з горадам яго злучае шаша, якая пракладзеная па дамбе. У Манаме знаходзіцца і ўнівэрсытэт Бахрэйну, які распачаў сваю дзейнасьць у 1986 годзе.

Раней Манама існавала як адзін з раёнаў Бахрэйну, а з 3 ліпеня 2002 году ўвайшла ў склад адной зь пяці губэрняў (Сталічная губэрня).

Клімат пераходны ад трапічнага да субтрапічнага; сярэдняя тэмпэратура студзеня 16 °C, жніўня 31 °C, ападкаў выпадае каля 90 мм у год.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]

Манамасховішча мультымэдыйных матэрыялаў

  1. 1 2 arrêté du 4 novembre 1993 relatif à la terminologie des noms d'États et de capitales
  2. 1 2 http://cnig.gouv.fr/wp-content/uploads/2020/02/CNT-PVM_r%C3%A9vis%C3%A9_2020-01-27-1.pdf