Перайсьці да зьместу

Рыяд

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Рыяд
Населены пункт
Герб
Краіна Саудаўская Арабія
Правінцыя Рыяд
Дата заснаваньня 1746
Геаграфія
Плошча 1000 км²
Вышыня НУМ 612 ± 1 м
Часавы пас
Каардынаты 24°38′ пн. ш. 46°43′ у. д.HGЯO
Насельніцтва
Колькасьць
  • ▼7 009 100 чал. (2022)
Афіцыйная мова арабская мова
Этнахаронімы riyadien[1], riyadienne[1], Riadano, Riyadhi, الرِّيَاضِ, Riyadien[2] і Riyadienne[2]
Лічбавыя ідэнтыфікатары
Тэлефонны код +966-1
Паштовы індэкс 11564–12665
Сайт riyadh.sa/en/ (анг.)
Рыяд на мапе Саудаўскай Арабіі
Рыяд
Рыяд
Рыяд

Рыя́д (па-арабску: الرياض‎ ar-Riyāḍ‎) — сталіца і найбуйнейшы горад Саудаўскай Арабіі, разьмешчаны ў мясцовасьці Рыяд у вобласьці Наджд. Разьмешчаны ў цэнтры Арабійскага паўвострава на вялікім плято, ён зьяўляецца домам для 4 260 000 чалавек (прыблізна 20% насельніцтва краіны).

Акрамя Рыяду існуюць яшчэ дзьве густазаселеныя вобласьці ў краіне: вакол Джыды і Мэкі на ўзьбярэжжы Чырвонага мора, і вакол Джубаілу і Даграну на ўзьбярэжжы Пэрсыдзкай затокі. Каардынаты Рыяду: 24°42’42" паўночнай шыраты, 46°43’27" усходняй даўгаты. Горад падзелены на 17 муніцыпалітэтаў якія маюць уласныя органы кіраваньня, пад агульным кантролем прынца Салмана Абдул Азіза. Горад знаходзіцца ў пустэльнай мясцовасьці, але добра забясьпечаны вадой, дзякуючы пяці дамбам, 96 калодзежам і 467 км трубы, якая дастаўляе ваду ад апрасьняльных заводаў на ўзьбярэжжы Пэрсыдзкай затокі.

Назва гораду атрымана ад арабскага слова, якое азначае «месца садоў і дрэваў» («rawdah»). Некалькі ручаёў (зараз засмаглых), паблізу Рыяду, са старажытных часоў рабілі гэту мясцовасьць урадлівай вобласьцю ў цэнтры паўвострава.

У перадысламскія часы, паселішча на месцы будучага Рыяду мела назву Гаджар. Гістарычна гэта месца было вядома багацьцем вады і садоў. Вялікая колькасьць вады дазволіла існаваць некалькім паселішчам. Сучасная назва ўжывалася толькі для паселішчаў зь вялікай колькасьцю садоў, потым распаўсюдзілася на ўсю мясцовасьць.

Плян места 1922 году.

У 1744 годзе Мугамад ібн Абд аль-Вагаб утварыў зьвяз з Мугамадам бін Саудам, кіраўніком суседняй Эд-Дырыі. Ібн Сауд тады распачаў заваёву навакольных земляў, імкнучыся аб’яднаць іх пад уладай адной ісламскай дзяржавы. Ібн Давас з Рыяду ачоліў найбольш упарты супраціў, аб’яднаўшыся з войскамі з Аль-Харджы, Аль-Агсы і кланам Бану Ям з Наджрану. Аднак Ібн Давас уцёк, і Рыяд капітуляваў перад саудамі ў 1774 годзе, што паклала канец доўгім гадам войнаў і прывяло да абвяшчэньня Першай Саудаўскай дзяржавы з сталіцай у Эд-Дырыі. Гэтая дзяржава была зьнішчаная войскамі, дасланымі Мугамадам Алі з Эгіпту, які дзейнічаў ад імя Асманскай імпэрыі. Асманы спалілі сталіцу саудаў у 1818 годзе, а таксама арганізавалі ахоўны гарнізон у Надждзе, што прывяло да кароткатэрміновага заняпаду сям’і Саудаў. Туркі бін Абдула стаў першым кіраўніком Другой Саудаўскай дзяржавы, спрыяючы кансалідацыі рэгіёну, але фармальна краіна заставалася пад уладай намесьніка Эгіпту. У 1823 годзе Туркі ібн Абдула абраў Рыяд новай сталіцай.

Старажытныя муры былі разабраныя ў 1950-я гады, каб пашырыць горад.

Пасьля забойства Туркі ў 1834 годзе, ягоны старэйшы сын Файсал забіў забойцу, узяў уладу ў сталіцы і адмовіўся падпарадкоўвацца намесьніку Эгіпту. Наджд быў тады заваяваны, а Файсала ўзялі ў палон і трымалі ў Каіры. Аднак, калі Эгіпет стаў незалежным ад Асманскай імпэрыі, Файсал уцёк пасьля пяці гадоў зьняволеньня, вярнуўся ў Наджд і аднавіў сваю ўладу, кіруючы да 1865 году і канчаткова замацаваўшы панаваньне дому Саудаў. Па сьмерці Файсала паміж ягонымі сынамі ўзьнікла суперніцтва. Гэтым скарыстаўся Мугамад бін Рашыд, захапіўшы большую частку Наджду, склаўшы дамову з асманамі і ў 1871 годзе заняўшы таксама Аль-Агсу. У 1889 годзе Абдуль Рагман бін Файсал, які быў трэцім сынам Файсала, зноў вярнуў кантроль над Надждам і кіраваў там да 1891 году, пасьля чаго ўладу зноў пераняў Мугамад бін Рашыд. Унутраныя міжусобіцы паміж унукамі Туркі прывялі да падзеньня Другой Саудаўскай дзяржавы ў 1891 годзе, калі ўладу захапіў варожы дом Рашыдаў, які кіраваў з паўночнага гораду Гаіль.

Абдуль Рагман бін Файсал аль-Сауд шукаў прытулак у супольнасьці на ўскраінах Наджду, а потым зьехаў зь сям’ёю ў Кувэйт, дзе жыў у выгнаньні. Аднак ягоны сын Ібн Сауд у 1902 годзе вярнуў сабе спадчыннае каралеўства Наджд і да 1926 году замацаваў сваю ўладу, а потым пашырыў яе так, што яна ахапіла большую частку Арабійскага паўвострава. У верасьні 1932 году ён назваў сваю дзяржаву Саудаўскай Арабіяй, зрабіўшы Рыяд сталіцай каралеўства. Кароль Ібн Сауд памёр у 1953 годзе, і ягоны сын Сауд узяў уладу паводле гістарычна ўсталяванага парадку перадачы. Дыпляматычная сталіца заставалася ў Эд-Дырыі да 1982 году. За кароткі час насельніцтва гораду шматкроць павялічылася. У 1960-х гадах насельніцтва сягала 150 тысячаў чалавек, а ў наш час насельніцтва складае блізу 7 млн чалавек.

ГодНасельніцтва
18627500
193530 000
1960150 000
1970370 000
1972500 000
1974650 000
19881 500 000
19902 000 000
19972 800 000

Паміж 1974 і 1992 гадамі штогадовы прырост насельніцтва складаў 8,2%.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]