Таймыр

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Мапа азіяцкае часткі расейскага арктычнага ўзьбярэжжа. Паўвостраў Таймыр зьлева.

Таймы́р (Таймырскі паўвостраў, па-расейску: Таймыр, Таймырский полуостров) — паўвостраў у Расеі, самая паўночная матэрыковая частка сушы Эўразійскага кантынэнту, месьціцца паміж Енісейскім залівам Карскага мора і Хатанскім залівам мора Лапцевых. Паводле характару паверхні дзеліцца на 3 часткі: Паўночна-Сыбірская нізіна, горы Быранга (вышыня да 1125 мэтраў), якія цягнуцца з паўднёвага захаду на паўночны ўсход, і прыбярэжная раўніна ўздоўж узьбярэжжа Карскага мора. Паўднёвай мяжой паўвострава лічыцца паўночны ўступ плято Путарана.

Найбуйнейшыя рэкі Таймыру: Пясіна, Верхняя і Ніжняя Таймыра, Хатанга.

Найбуйнейшыя азёры: Таймыр, Партнягіна, Кунгасалах, Лабаза, Какора.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg Таймырсховішча мультымэдыйных матэрыялаў