Перайсьці да зьместу

М’янма

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «М'янма»)
Рэспубліка Зьвязу М’янма
бірм.
Pyidaunzu Thanmăda Myăma Nainngandaw
Сьцяг М’янмы Герб М’янмы
Сьцяг Герб
Дзяржаўны гімн: «Kaba Ma Kyei»
Месцазнаходжаньне М’янмы
Афіцыйная мова Бірманская
Сталіца Найп’іда
Найбуйнейшы горад Рангун
Форма кіраваньня
прэзыдэнт
віцэ-прэзыдэнты
Рэспубліка
Тэйн Сэйн
Ньян Тхун, Сайн Маў Кхан
Плошча
 • агульная
 • адсотак вады
40-е месца ў сьвеце
676 578 км²
3,06
Насельніцтва
 • агульнае (2010)
 • шчыльнасьць
24-е месца ў сьвеце
61 120 000[1][2]
73,9/км²
СУП
 • агульны (2012)
 • на душу насельніцтва
59 месца ў сьвеце
$88,751 млрд
$1393
Валюта к’ят (MMK)
Часавы пас UTC (UTC+6:30)
Незалежнасьць
ад Вялікабрытаніі
4 студзеня 1948 году
Аўтамабільны знак MYA
Дамэн верхняга ўзроўню .mm
Тэлефонны код +95

М’я́нма (афіцыйна — Рэспу́бліка Зьвя́зу М’я́нмы, да 2010 году — Зьвяз М’я́нмы[3], да 1989 году — Бі́рма; па-бірманску: ပြည်ထောင်စု သမ္မတ မြန်မာနိုင်ငံတော်, вымаўл. [pjìdàʊɴzṵ θàɴməda̰ mjəmà nàɪɴŋàɴdɔ̀]) — дзяржава ў паўднёва-ўсходняй Азіі на паўвостраве Індакітай, разьмешчаная на беразе Бэнгальскай затокі ў Індыйскім акіяне. М’янма мяжуе зь Індыяй, Кітаем, Лаосам, Банглядэшам ды Тайляндам.

З 1997 году М’янма кіравалася вайсковай Дзяржаўнай радай міру і разьвіцьця, правапераймальнікам прыйшоўшай да ўлады ў 1988 годзе Дзяржаўнай рады па аднаўленьні закону і парадку. Кіраўнік рады — генэрал Тан Швэ. Менавіта ён ажыцьцявіў зьмену афіцыйнай назвы дзяржавы ў 1989 годзе. Рэжым характарызаваўся аўтарытарным стылем кіраўніцтва, перасьледам нацыянальных меншасьцяў, адсутнасьцю свабоды СМІ. Разам з гэтым, у наш час, кіраўніцтва краіны актыўна супрацоўнічала зь міжнароднымі арганізацыямі.

У 2008 годзе Дзяржаўная рада апублікавала новую Канстытуцыю краіны. Паводле яе абвяшчалася «дысцыплінаваная, квітнеючая дэмакратыя», чвэрць дэпутацкіх месцаў зарэзэрваваная за вайскоўцамі. Цяперашні прэзыдэнт, Тэйн Сэйн, знаходзіцца на сваёй пасадзе з 30 сакавіка 2011 году. Ён таксама мае вайсковую кар’еру і ўваходзіў у склад Дзяржаўнае рады міру й разьвіцьця.

Зносіны зь Беларусьсю

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Дыпляматычныя адносіны паміж Рэспублікай Беларусь і Рэспублікай Саюз М’янма ўсталяваныя 22 верасьня 1999 году. У ліпені 2000 году Рэспубліку Беларусь з афіцыйным візытам наведаў міністар замежных справаў М’янмы Він Аунг.

У ліпені 2010 году адбыўся візыт намесьніка Міністра замежных справаў Рэспублікі Беларусь Сяргея Алейніка ў М’янму. У студзені 2011 году Беларусь наведаў намесьнік міністра замежных справаў М’янмы Маунг М’інт.

26 верасьня 2011 году амбасадар Валеры Садоха ўручыў даверчыя граматы ў якасьці Надзвычайнага і Паўнамоцнага Амбасадара Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Саюз М’янма. У верасьні 2011 году ў Нью-Ёрку ў рамках Генэральнай Асамблеі ААН адбылася сустрэча міністра замежных справаў Рэспублікі Беларусь Сяргея Мартынава зь міністрам замежных справаў Рэспублікі Саюз М’янма Вунай Маунг Лвінам. У 2011 годзе грамадзянін М’янмы Аунг Мое Мінт прызначаны Ганаровым консулам Беларусі ў М’янме. 2 сьнежня 2011 году ў ходзе ўрадавага наведваньня М’янмы прэм’ер-міністар Беларусі Міхаіл Мясьніковіч падпісаў Пагадненьне аб гандлёва-эканамічнай супрацы[4].

Адміністрацыйны падзел

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Краіна дзеліцца на 7 штатаў і 7 правінцыяў. Правінцыі створаны на тэрыторыях заселеных бірманцамі, а штаты на тэрыторыях заселеных нацыянальнымі меншасьцямі. Нягледзячы на розныя назвы, штаты і правінцыі нічым не адрозьніваюцца (штаты ня маюць ніякай аўтаноміі).

М’янмскія штаты:

М’янмскія правінцыі:

М’янма мяжуе з Індыяй (1463 км) і Банглядэшам (193км) на захадзе, Кітаем (2185 км) на паўночным усходзе, з Лаосам (235 км) на ўсходзе і Тайляндам (1800 км) на паўднёвым усходзе. З поўдня і паўднёвага захаду мае выхад да Бэнгальскай затокі, затокі Маўтама і Андаманскага мора. Плошча краіны разам з выспамі складае 678 тыс. км², даўжыня берагавой лініі — 1930 км.

Асноўныя рэкі М’янмы: Іравадзі, Мэконг, Салуін, Сітаўн і Чындуін. Самае вялікае возера краіны — возера Інле на Шанскім нагор’і.

М’янма была адной з самых багатых краінаў Паўднёва-Ўсходняй Азіі, але цяпер адносіцца да адных з самых бедных краінаў сьвету. Асноўнай праблемай эканомікі зьяўляецца адсутнасьць адпаведнай інфраструктуры. Чыгуначныя каляіны ў гаротным стане, яны не рамантаваліся ўжо некалькі дзесяцігодзьдзяў. У сельскай мясцовасьці адсутнічаюць дарогі зь цьвёрдым пакрыцьцём. Часта здараюцца перабоі з электрычнасьцю. Частка прыватных прадпрыемстваў належыць арміі.

Структура эканомікі выглядае наступным чынам:

Экспарт краіны складаецца ў асноўным з прадукцыі сельскай гаспадаркі: рысу і г. д. Імпарт складаецца з прадукцыі жывёлагадоўлі, лекаў, машынаў і тэхнічнага абсталяваньня, нафты.

Насельніцтва М’янмы складаецца з наступных нацыяў:

Па веравызнаньні насельніцтва складаецца з: будысты — 89%, хрысьціяне — 4%, мусульмане — 4%, анімісты — 1%, іншыя — 2%.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

М’янмасховішча мультымэдыйных матэрыялаў